Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліп 2020

Луцкі: трэба зрабіць ТБ інстытутам абмеркавання і вырашэння сацыяльных пытанняў, хвалюючых людзей

Луцкі: трэба зрабіць ТБ інстытутам абмеркавання і вырашэння сацыяльных пытанняў, хвалюючых людзей
Ігар Луцкі. Фота з архіва

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлебачанне трэба зрабіць інстытутам абмеркавання і вырашэння сацыяльных пытанняў, хвалюючых людзей. Такое меркаванне выказаў міністр інфармацыі Ігар Луцкі на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў важнасць мерапрыемства. "І не толькі таму, што на фоне палітычных падзей, выбарнай кампаніі мы апынуліся ў сітуацыі вельмі вострага інфармацыйнага процістаяння з апанентамі і відавочнымі ворагамі беларускай дзяржавы, але і з-за таго, што нам, думаючы аб будучым, пара дакладна вызначыцца са стратэгіяй дзяржсектара масавай інфармацыі, з асноўнымі вектарамі прымянення нашых сіл і сродкаў", - сказаў ён.

Паводле слоў Ігара Луцкага, для дзяржавы дамінуючым і вельмі эфектыўным каналам данясення інфармацыі да грамадскасці з'яўляецца тэлебачанне. "Грамадска-палітычнага вяшчання ў нас на дзяржаўным тэлебачанні цалкам дастаткова. Так, патрабуецца паляпшаць якасць перадач, патрабуецца большая разнастайнасць экспертных меркаванняў. Мы гэта бачым. Але не адным грамадска-палітычным вяшчаннем жыве тэлебачанне. Сёння востра неабходна накіраваць рэзервы, патэнцыял, магчымасці тэлеканалаў на стварэнне якаснага сацыяльна-арыентаванага і забаўляльнага кантэнту", - падкрэсліў міністр.

Ён лічыць, што трэба ствараць перадачы, дзе ў розных фарматах (ток-шоу, журналісцкія расследаванні) абмяркоўваюцца праблемы, якія хвалююць людзей. "Шмат ёсць пытанняў, якія можна і трэба абмяркоўваць у публічнай прасторы. Нашы суседзі - расіяне, украінцы - актыўна гэта робяць. Мы, беларусы, магчыма, менш схільныя гаварыць на ўвесь свет пра бытавыя, здавалася б, праблемы, пра асабістае. Але ж, як казалі яшчэ ў савецкі час, быт заядае чалавека, і ў выніку гэты быт фарміруе светапогляд, уплывае на настроі ў грамадстве, - растлумачыў Ігар Луцкі. - Давайце ж зробім ТБ інстытутам абмеркавання і вырашэння сацыяльных пытанняў, прычым розных, але галоўнае - хвалюючых людзей. Пакуль гэта робіцца, на мой погляд, недастаткова".

Што датычыцца забаўляльных перадач, то, на думку міністра, трэба адыходзіць ад стварэння гэтага кантэнту ўласнымі сіламі. Правільней выступаць заказчыкамі гэтага прадукту. А выканаўцамі павінны быць спецыялізаваныя творчыя майстэрні, прадакшн-студыі. "І тады не давядзецца, дарэчы, нам чырванець за розных шоўменаў, якія сёння ў грамадстве неапраўдана пазіцыянуюцца як вядучыя і журналісты дзяржтэлебачання, якія перакаваліся або да якіх раптоўна прыйшло прасвятленне. Пазаўчора вёў вяселлі, учора латарэйны розыгрыш, сёння - карпаратыў у рэстаране, а заўтра ён палітычны дысідэнт са статусам тэлевядучага дзяржканала. Даваце ад гэтага пазбаўляцца", - звярнуў увагу міністр.

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць удасканальваць работу тэлеканалаў у інтэрнэце і канцэнтраваць сродкі на гэтым напрамку. У сувязі з гэтым міністр лічыць мэтазгодным аператыўна вырашыць пытанне аб функцыянаванні інтэрнэт-сайта навін Белтэлерадыёкампаніі без прывязкі да праекта стварэння ТБ-канала навін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі