У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Врс 2016

Луцкі: Скарынаўскія чытанні сталі яркай падзеяй у культурным і навуковым жыцці Беларусі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарынаўскія чытанні сталі яркай падзеяй у культурным і навуковым жыцці не толькі сталіцы, але і за яе межамі. Упэўненасць у гэтым выказаў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі 6 верасня на адкрыцці II Міжнароднага форуму "Скарынаўскія чытанні-2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значнасць такіх мерапрыемстваў вызначаецца многімі фактарамі. Ужо той факт, што сённяшні форум галоўнай тэмай вызначыў кнігу, сведчыць шмат аб чым", - сказаў Ігар Луцкі.

На чытаннях вялікая ўвага будзе ўдзелена таксама творчасці беларускіх класікаў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча. У цэлым бягучы год адзначаны важнымі юбілеямі беларускіх класікаў.

Першы намеснік міністра інфармацыі акцэнтаваў увагу на пытаннях папулярызацыі кніжнага чытання сярод дзяцей. "Вельмі важна помніць пра дзіцячую літаратуру. Юны чытач сёння - гэта гарантыя запатрабаванасці кнігі заўтра. Паколькі той, хто аднойчы трапляе ў свет літаратурных герояў, несумненна, захоча туды вяртацца ўсё сваё жыццё", - падкрэсліў прадстаўнік ведамства.

Ігар Луцкі перакананы, што агульнымі намаганнямі неабходна выхоўваць любоў да кнігі, культуру чытання. Невыпадкова адна з тэм чытанняў - экранная культура і дэфармацыя кола чытання падлеткаў.

Ён дадаў, што ў 2017 годзе Беларусь будзе святкаваць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. "У 2017 годзе будзем святкаваць 500-годдзе гэтай вельмі важнай падзеі ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў і ў цэлым кнігадрукавання. Падрыхтоўка да гэтага свята ўжо ідзе поўным ходам. У гэтым годзе ў Рагачове ў Дзень беларускага пісьменства 500-годдзе чырвонай ніткай праходзіла ва ўсіх мерапрыемствах", - сказаў Ігар Луцкі.

У цэлым, паводле яго слоў, клопат аб кнізе, нацыянальным кнігавыдавецтве з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржавы ў галіне культуры.

II Міжнародны форум "Скарынаўскія чытанні-2016: кніга як феномен культуры, мастацтва, тэхналогіі" праходзіць 6-7 верасня на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Форум ставіць за мэту акумуліраваць дасягненні тэорыі і практыкі кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання ва ўмовах інтэнсіфікацыі і глабалізацыі міжкультурных камунікацый XXI стагоддзя.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску