Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Снж 2020

Лукашэнка звяртае ўвагу на функцыянальнасць пры будаўніцтве і рэканструкцыі бальніц

Лукашэнка звяртае ўвагу на функцыянальнасць пры будаўніцтве і рэканструкцыі бальніц

25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на функцыянальнасць пры будаўніцтве і рэканструкцыі бальніц. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння ў час наведвання Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падрабязна цікавіўся функцыянальнасцю бальніцы, наколькі яна адпавядае сучасным падыходам, у тым ліку ў плане архітэктурнага выканання. Ён растмулачыў, чаму закрануў гэта пытанне. "Мы задумалі будаўніцтва новай бальніцы ў Мінску ў раёне Навінак. Але нам трэба жалезабетонна вызначыцца. Я маю на ўвазе функцыянальнасць, - адзначыў Прэзідэнт. - З пункту гледжання камфортнасці. Аднамесныя палаты, двухмесныя максімум, асабліва калі з дзецьмі. Да гэтага трэба імкнуцца, гэта трэба рабіць. І не таму, што трэба сэканоміць. А таму, што вылечыць чалавека - гэта не толькі медыкаментозна, скальпель і шпрыц, а гэта яшчэ і псіхалогія, камфорт, зручнасць. Каб чалавек сябе добра адчуваў, каб у яго быў добры настрой. Гэта добры фон для выздараўлення".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ў бальніцу прыязджаюць не адпачываць, а лячыцца. "І навучыцца нам трэба лячыць людзей у бальніцы столькі, колькі трэба, - сказаў ён. - Не тое, што эканоміць, а па-гаспадарску. Трэба і будаваць бальніцы правільна, і аснашчаць іх рацыянальна".

Галоўурач бальніцы Марына Сакалова падрабязна расказала Прэзідэнту, як арганізаваны прыём і лячэнне пацыентаў, далажыла аб наяўных магчымасцях і перавагах пры рабоце ў бальніцы інфекцыйнага профілю. Клініка прымае пацыентаў, маючых патрэбу ў спецыялізаванай дапамозе, не толькі са сталіцы, але і з усёй краіны.

Адказваючы на пытанне кіраўніка дзяржавы, чаго яшчэ не хапае ў лячэнні дзяцей, галоўурач сказала, што для гэтага ўсё ёсць - неабходная колькасць ложкаў, памяшканні, абсталяванне.

Паводле слоў Марыны Сакаловай, калі ў будучым укладаць грошы, то ў самае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. "Не трэба вялікія холы, канапы. Павінна быць абсталяваная палата. Вось гэта самае важнае", - сказала галоўны ўрач.

Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца з'яўляецца самай вялікай дзіцячай бальніцай у Мінску і адзіным дзіцячым інфекцыйным стацыянарам у краіне, разлічаным на 604 ложкі. У клініцы функцыянуюць 13 інфекцыйных аддзяленняў і два аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі на 12 ложкаў кожнае.

Усе дзеці ў Мінску з клінічнымі прыкметамі інфекцыі COVID-19 і пнеўманіямі праходзяць стацыянарнае лячэнне ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

Штогод медыцынскую дапамогу тут атрымліваюць больш за 25 тыс. пацыентаў не толькі з інфекцыйнымі захворваннямі, але і з хваробамі органаў дыхання, стрававання, мочапалавой і нервовай сістэм. На базе ўстановы створаны Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай інфекцыйнай паталогіі. Бальніца аснашчана сучасным медыцынскім абсталяваннем для правядзення якаснай дыягностыкі.

У клініцы працуюць больш за 900 супрацоўнікаў, у тым ліку 165 урачоў і 426 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Трэба адзначыць, што 168 супрацоўнікаў працуюць у бальніцы больш за 20 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі