У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Врс 2019

Лукашэнка: з'явілася абнадзейлівая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці

Лукашэнка: з'явілася абнадзейлівая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці

17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. З'явілася абнадзейлівая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядаўна з'явілася абнадзейлівая, добрая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці. Нас гэта хвалюе, таму што Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай дагавора (Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. - Заўвага БЕЛТА). Дагавор на сённяшні дзень практычна разбураны, але з'явіліся заявы аб тым, што ні НАТА, ні Расія не збіраюцца размяшчаць у Еўропе гэтыя ракеты", - сказаў Прэзідэнт.

"Я ў сваю чаргу нядаўна сказаў аб тым, што мы ні ў якім разе не будзем ініцыятарамі нядобрых спраў па разбурэнні гэтага дагавора. Больш таго, мы ніколі не станем такія ракеты размяшчаць на тэрыторыі Беларусі для таго, каб ускладняць абстаноўку (калі гэта не пагражае нашай бяспецы). Але гэтыя дзве заявы - з Захаду і з Усходу - пераконваюць мяне ў тым, што нам не давядзецца ў Беларусі звяртацца да крайніх мер. На гэта ў нас няма ні жадання, ні лішніх грошай", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён дадаў, што ў апошняй вайне Беларусь страціла трэць насельніцтва, прычым змагалася супраць агрэсара ў тым ліку разам з ЗША. "Нам не хацелася б, каб зноў на тэрыторыі нашай Беларусі запахла паленым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс