Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Крс 2014

Лукашэнка: Захаду і Расіі трэба ўціхамірыцца для стабілізацыі сітуацыі ва Украіне

Лукашэнка: Захаду і Расіі трэба ўціхамірыцца для стабілізацыі сітуацыі ва Украіне

25 красавіка, Клімавічы /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі сур'ёзнай сітуацыю ва Украіне, якую неабходна стабілізаваць. Такое меркаванне ён выказаў сёння ў час размовы з жыхарамі Клімавіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя вельмі сур'ёзная, там трэба стабілізаваць абстаноўку. І Захаду, і Расіі трэба ўціхамірыцца і зразумець адно: мы ў вялікай адказнасці за гэты кавалак зямлі, таму што там жыве ўнікальны народ, нашы людзі, славяне. І мы ў адказнасці за гэты народ, за яго культуру і за яго развіццё. Нельга дзейнічаць на знішчэнне дзяржавы і гэтага народа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сітуацыя ва Украіне вельмі сур'ёзная, дайшло да стральбы. Ён адзначыў, што ўчора размаўляў з Аляксандрам Турчынавым пасля ўсіх гэтых падзей. "Заклапочанасць вельмі вялікая. І яны, вядома, крыўдзяцца на націск звонку, кажуць, унутры справіліся б, але ідзе адпаведны націск, ведаеце, ад каго", - адзначыў Прэзідэнт.

"Ім дай бог перажыць прэзідэнцкія выбары 25 мая, якія яны плануюць правесці, хоць гэта наўрад ці стабілізуе там сітуацыю", - сказаў беларускі лідар.

"Вельмі цяжкая сітуацыя. Людзі нікому не вераць, яны не ведаюць, за кім ісці. Прэзідэнт уцёк, народ абабралі да ніткі жулікі і прайдзісветы, і сёння расцягваюць у сваіх інтарэсах, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму патрэбны чалавек, патрэбна група людзей, якія адкрыта, выразна сказалі б людзям: вось буду гэта рабіць, вось у гэтым напрамку пойдзем, дапамажыце, ідзіце. Людзі нікому не вераць, і правільна робяць, таму што не аднойчы іх падманвалі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс