У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2015

Лукашэнка: Захад усвядоміў ролю Беларусі ў сістэме агульнаеўрапейскай бяспекі

Лукашэнка: Захад усвядоміў ролю Беларусі ў сістэме агульнаеўрапейскай бяспекі

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Захад усвядоміў ролю Беларусі ў сістэме агульнаеўрапейскай бяспекі. Аб гэтым сёння на сустрэчы з кіруючым складам органаў унутраных спраў заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы заўважылі, што апошнім часам вельмі высокага ўзроўню прадстаўнікі заходніх дзяржаў наведваюць Беларусь. Па-рознаму на гэта рэагуюць. Мяне больш за ўсё засмучае тое, што некаторыя гавораць: гэта Лукашэнка на карысць перад выбарамі і гэтак далей. Гэта абсалютна мяне не кранае. Галоўнае заключаецца ў тым, што гэта на карысць нашай дзяржаве. Нам выказваюць удзячнасць і Украіна, і Расія, і Захад", - сказаў беларускі лідар.

"Яны (прадстаўнікі краін Захаду. - Заўвага БЕЛТА) прыязджаюць да нас з вельмі прагматычнай мэтай. І я іх у гэтых адносінах падтрымліваю. Яны цяпер зразумелі, што такое бяспека ў Еўропе, якую ролю Беларусь можа адыграць у гэтай сістэме бяспекі ў нашым агульнаеўрапейскім доме. Гэта еўрапейцы разумеюць, і яны гатовы з намі супрацоўнічаць, у тым ліку і ў імя бяспекі ў Еўропе. Мы ім гаворым, што заўсёды для гэтага адкрыты", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь паслядоўна выступае за развіццё раўнапраўных і ўзаемавыгадных адносін з рознымі дзяржавамі. "Мы нікому не выстаўляем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій, не ствараем ніякіх праблем у прыгранічных зонах, з'яўляемся надзейным партнёрам у забеспячэнні бяспекі, добрасуседства і супрацоўніцтва, выконваем прынятыя абавязацельствы і міжнародныя пагадненні. Мы паважаем суверэнныя правы ўсіх народаў і такога ж стаўлення чакаем да сваёй краіны з боку іншых дзяржаў", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс