Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Май 2015

Лукашэнка запэўніў Сі Цзіньпіна, што Беларусь зробіць усё неабходнае для эфектыўнага пашырэння КНР сваіх інтарэсаў у Еўропе

Лукашэнка запэўніў Сі Цзіньпіна, што Беларусь зробіць усё неабходнае для эфектыўнага пашырэння КНР сваіх інтарэсаў у Еўропе

11 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна, што Беларусь зробіць усё неабходнае для эфектыўнага пашырэння КНР сваіх інтарэсаў у Еўропе. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння, выступаючы на Беларуска-кітайскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што адкрыўшы вытворчасці ў Беларусі, кітайскі бізнес зможа скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. "Калі гаварыць шчыра, Кітайская Народная Рэспубліка і без Беларусі можа выйсці на вялікі еўразійскі саюз у плане эканомікі, але вось супрацоўнічаць з Еўрапейскім саюзам, без чаго Кітайская Народная Рэспубліка ўжо сёння не можа, а ў перспектыве як вызначальны фактар сусветнага развіцця, вось такая пляцоўка для КНР выключна выгадная. І ў якасці яе выступае наша Беларусь", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што кітайскія інвестары змогуць пераканацца на сваім вопыце ў тым, што працаваць у Беларусі камфортна і выгадна. "А кіраўнікі дзвюх краін будуць іх у гэтым падтрымліваць", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Сі Цзіньпіну за асабістае садзейнічанне ў паездцы такой прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў Кітая ў Беларусь. "Кітай - старажытная цывілізацыя, вялікая нацыя, вялікая дзяржава, і знакі ў адносінах Кітая з дзяржавамі вельмі важныя. Я гэта гавару беларусам. Тое, што сюды прыехалі сотні бізнесменаў разам са Старшынёй КНР, - гэта вялікі знак для нашай краіны, і мы павінны яго выкарыстаць", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

"Хачу вас запэўніць, што мы зробім усё, каб вы ніколі не пашкадавалі, што прыехалі ў нашу краіну. Мы зробім усё неабходнае, каб вы маглі вельмі эфектыўна пашыраць свае інтарэсы ў Еўропе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы адзін аднаму паабяцалі, што возьмем на сур'ёзны кантроль нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. Мы павінны зрабіць усё, каб нашым адносінам з Кітайскай Народнай Рэспублікай зайздросцілі ўсе", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі