VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2019

Лукашэнка: занадта шмат пустых і няправільных размоў аб інтэграцыі Беларусі і Расіі

Лукашэнка: занадта шмат пустых і няправільных размоў аб інтэграцыі Беларусі і Расіі

26 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што вакол тэмы інтэграцыі Беларусі і Расіі занадта шмат пустых і няправільных размоў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Занадта шмат не толькі пустых, але абсалютна няправільных, недакладных размоў вакол абмеркавання нашых інтэграцыйных працэсаў з Расіяй. Усе апасаюцца. А чаго апасаюцца? Мы - суверэнная, незалежная дзяржава. Не менш, чым Украіна. Так, на нас уплывае Украіна, Польшча ў рознай ступені. Балтыйскія краіны ў меншай ступені. У большай - Расійская Федэрацыя. Свет узаемазалежны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы суверэнныя і незалежныя. Гэта наша права, як выбудоўваць гэту палітыку, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы як ёсць суверенныя, так і будзем суверенныя. Мы будзем толькі ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць, чаго б нам гэта ні каштавала".

Аляксандр Лукашэнка ў гэтым плане расказаў падрабязнасці сваіх перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным: "Мы калі з Уладзімірам Пуціным абмяркоўвалі гэту праблему (я яе ўзняў), я яму адкрыта сказаў: "Калі ў вас ва ўрадзе або ў цябе думка аб тым, што мы можам увайсці ў склад Расіі або неяк аб'яднацца з Расійскай Федэрацыяй у адну дзяржаву, - выкінь гэта з галавы".

Прэзідэнт растлумачыў, чым абумоўлена такая яго пазіцыя: "Чыста эмацыянальна: я першы Прэзідэнт у гісторыі незалежнай і суверэннай дзяржавы. Скажыце, я што, першы Прэзідэнт для таго, каб пабудаваць гэту дзяржаву і куды-небудзь яе ўключыць? Унутр нейкай дзяржавы?.. Не!"

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, расійскі Прэзідэнт запэўніў яго, што такога намеру няма. "Ён гаворыць: "Ды бог з табой, у нас нават думкі такой няма". Такі быў адказ", - расказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт дадаў, што некаторыя і ў Беларусі яго папракаюць у тым, што ён нібыта мае намер здаць суверэнітэт і незалежнасць. "Глупства поўнае. Пляваць мне на маю гэту ўладу. Я 25 гадоў Прэзідэнт, і я што, на 26-м годзе свайго прэзідэнцтва павінен паставіць крыж не толькі на незалежнай Беларусі, але і наогул на жаданні беларусаў, якія стагоддзямі марылі быць незалежнымі?" - заявіў ён.

"Цяпер мы суверенныя і незалежныя. Я што, зноў пад бізун павінен некаму беларусаў аддаць? Не настолькі я трымаюся за гэта крэсла, каб здаць краіну. Гэта маё перакананне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Рэзюмуючы, ён заклікаў не насцярожвацца наконт перагавораў аб інтэграцыі, што вядуцца паміж Беларуссю і Расіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход