У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Стд 2017

Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы

Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы ў свята Раства Хрыстовага Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць нейкія пераборы ў плане таго, што трэба аддзяліцца, выдзеліцца, яшчэ нешта там. Ведаеце, жыццё ўсё расставіць на свае месцы. Ніколі не трэба бегчы наперадзе паравоза. Ніколі не трэба ставіць для вырашэння тыя пытанні, якіх сёння не існуе. Нам абсалютна не перашкаджае сёння тое, што мы з брацкімі народамі - расіянамі, украінцамі, іншымі народамі і народнасцямі, якія пражываюць у нашых дзяржавах, у лоне Праваслаўя знаходзімся разам", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы"А тое, што сёння наспела, і тое, што трэба вырашаць у царкве, у дзяржаве, я гэта гаварыў на Сінодзе. Гэта нічога агульнага не мае з тым, што мы павінны сёння абавязкова парэзаць усё па жывым і раз'яднацца. Не трэба гэта рабіць. Трэба быць спакойнымі, вырашаць тыя задачы, якія сёння ёсць, і крыху глядзець наперад, - адзначыў Прэзідэнт. - Не трэба глядзець вельмі далёка. У адваротным выпадку мы можам дапусціць памылкі. У наш няпросты час гэта недапушчальна. І трэба быць вельмі акуратнымі для таго, каб сарыентавацца ў гэтым бурным і няпэўным свеце".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свята Раства Хрыстовага людзі звяртаюцца да вечных аб'яднальных каштоўнасцей. "Мы заўсёды гаворым аб дабрачыннасці, крыніцах духоўнай сілы. У гэтым храме я хацеў бы сказаць і аб такой каштоўнасці, як наша царква, аб нашых галоўных хрысціянскіх цэрквах. Менавіта яны заўсёды былі і, я спадзяюся, будуць у цэнтры гэтага яднання. Яны будуць галоўнай сілай, якая аб'ядноўвае народы, нацыю. У гэтым выпадку нас з вамі", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквыПаводле яго слоў, беларуская ўлада ў асобе Праваслаўнай царквы мае вельмі добрага партнёра, саратніка ўсіх добрых ідэй у дзяржаве, як аднаўленне святынь, падтрымка сям'і, маральнасці, культурных каштоўнасцей. "Царква заўсёды падстаўляла сваё плячо нашаму народу. Больш таго, была ў эпіцэнтры ўсіх падзей, якія адносяцца да гэтых вялікіх каштоўнасцей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

 Аляксандр Лукашэнка лічыць важным пастырскае слова ва ўмовах неразбярыхі ў сучасным свеце, дзе чалавеку часам вельмі складана сарыентавацца і зразумець працэсы, што адбываюцца вакол. "І наша царква, не пабаюся гэта без лішняй сціпласці заявіць, - гэта самая адказная царква ў свеце. Самая сумленная, самая шчырая, - адзначыў Прэзідэнт. - Наша царква ніколі не хлусіла свайму народу. Але трэба сказаць, што і мы не давалі падставы для таго, каб царква паводзіла сябе непрыгожа".

Царква і сітуацыя ў ёй заўсёды будуць залежаць ад саміх людзей. "Які наш народ, такая будзе і царква. Гэтак жа і ўлада. Гэта трэба заўсёды помніць. І вы (мітрапаліт Павел. - Заўвага БЕЛТА) вельмі правільна сказалі, што год быў няпросты. Але будучы год, як і мінулы, будзе залежаць толькі ад нас", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс