У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Лют 2020

Лукашэнка хоча "грунтоўна пагаварыць" з Сі Цзіньпінам аб кітайскіх падрадчыках, якія правалілі праекты ў Беларусі

Лукашэнка хоча
Аляксандр Лукашэнка

4 лютага, Добруш /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам работу кітайскіх падрадчыкаў, якія правалілі праекты ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падрыхтаваць спіс такіх праектаў Аляксандр Лукашэнка даручыў свайму памочніку Аляксандру Косінцу. "У мяне з Сі Цзіньпінам будзе вельмі сур'ёзная размова. Я яму ўжо неяк намякаў, а цяпер мы грунтоўна аб гэтым пагаворым. І гэтым кампаніям мала не падасца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сярод праектаў, якія не былі завершаны ў Беларусі кітайскім бокам, і завод па вытворчасці кардону ў Добрушы. "Тое, што завод вельмі патрэбны і ён у найвышэйшай ступені гатоўнасці, - гэта факт. Для нас гэта чарговая навука, як трэба працаваць з іншаземцамі. Аказваецца, не ўсе яны белыя і пушыстыя. Таму ні на каго не трэба маліцца. Трэба спадзявацца толькі на сябе. А калі на кагосьці і выходзім, то трэба працаваць, як працуюць усе: няхай крыху даражэй, але гэта павінны быць фірмы з добрым імем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён паставіў задачу да снежня ўжо запусціць на заводзе вытворчасць кардону. "Гэта значыць верасень - гэта пачатак вашага завяршэння работ, у снежні - усё, вы працуеце", - сказаў Прэзідэнт. Да гэтага часу, дадаў ён, на фабрыцы таксама трэба арганізаваць вытворчасць з кардону ўпаковачнага матэрыялу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс