У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2016

Лукашэнка: Хачу, каб апазіцыя ў краіне існавала і была канструктыўнай

11 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хацеў бы, каб апазіцыя ў краіне існавала і была канструктыўнай. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з журналістаў пацікавіўся, чаго, на думку Прэзідэнта, не хапае апазіцыйным партыям, каб яны дастойна выглядалі на беларускім палітычным полі і дастойна прадстаўлялі сябе на выбарах. "Калі абсалютна коратка: то вельмі далёкія яны ад народа, - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. - Калі апазіцыя і далей будзе працаваць дзеля таго, каб працаваць на кішэнь, для таго, каб пражыць (хоць я і гэта разумею)... Але супраць народа і краіны ваяваць пры гэтым нельга. Іх часам заносіць у гэты бок, і тады мы вымушаны крыху зрушваць да цэнтра. Яны за гэта не павінны на мяне нападаць, яны мне павінны быць удзячны за тое, што я іх зусім ужо ў "адмарожанасць" не накіроўваю. Я не хачу, каб гэта апазіцыя была пятай калонай унутры нашай краіны. Хачу, каб гэта апазіцыя існавала і была канструктыўнай".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ён сам з апазіцыі прыйшоў да ўлады. "Мне часам аб гэтым нагадваюць, не трэба нагадваць, я гэта помню. Гэта для мяне святое", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба быць бліжэй да праблем людзей, нават калі гэта вельмі складана. Ён растлумачыў: "Усе дбаюць пра народ пачынаючы ад Прэзідэнта і заканчваючы старшынёй сельсавета. Хто супраць народа? Усе за! Але розніца толькі ў тым, хто на справе, а хто проста балбоча. Давайце даруем ім за гэта. Яны і так пакараны ўжо. І мне здаецца, напэўна, вы згодзіцеся з маім пунктам гледжання, яны не проста далёкія ад народа, яны набліжацца да яго не хочуць. Я маю на ўвазе яны і ўлады гэтай не хочуць".

"Паверце, гэты кусок, нягледзячы на ўсю пампезнасць улады, у тым ліку прэзідэнцкай, - гэта вельмі цяжкі крыж, - сказаў Прэзідэнт. - Напэўна, многія апазіцыянеры (многія былі са мной на першых прэзідэнцкіх выбарах) зразумелі, што гэты хлеб не просты, таму ўзялі на ўзбраенне: змагаемся супраць усяго і ўся, і добрага і дрэннага, не заўважаем добрага. Супраць усяго змагаемся, толькі б якія-небудзь замежныя фонды чаго-небудзь падкінулі з усіх бакоў".

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў: "Напэўна, гэта няправільна, але гэта іх выбар".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс