У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Май 2014

Лукашэнка выступае за актыўны ўдзел царквы ў дзяржаўных справах

Лукашэнка выступае за актыўны ўдзел царквы ў дзяржаўных справах

5 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за актыўны ўдзел царквы ў дзяржаўных справах. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў беларускім грамадстве царква адыграла каласальную ролю. "Царква фактычна не адхілена ад дзяржаўных пытанняў. Вы ведаеце мой пункт погляду. Я не лічу, што царква - па-за дзяржавай. Я, наадварот, хачу, каб царква актыўна прымала ўдзел у дзяржаўных справах. Вядома, са сваёй далікатнасцю, асцярожнасцю. Мы нават вучымся ў царквы такім чынам працаваць", - сказаў Прэзідэнт.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, мітрапаліт Павел ужо меў магчымасць увайсці ў курс справы і вывучыць сітуацыю ў краіне. "Нам вельмі важны свежы погляд збоку. Вы чалавек вопытны, можаце ацаніць з пункту гледжання нашай праваслаўнай славянскай душы, як мы тут жывём і працуем, чаго, магчыма, не хапае, штосьці параіць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Беларусі традыцыйна ўстанавіліся добрыя адносіны паміж дзяржавай і царквой. "Калі мы зможам дадаткова да таго, што ўжо спланавалі, дадаткова да той сістэмы, у якой мы працуем з нашай праваслаўнай царквой, чымсьці дапамагчы, мы з задавальненнем дапаможам, - запэўніў беларускі лідар. - Гэта не проста работа на імідж дзяржавы. Гэта вы цалкам можаце выключыць. Гэта таму, што царква адыграла ў навейшай гісторыі Беларусі вельмі важную ролю".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што камуністычная ідэалогія ў савецкія гады не заўсёды была эфектыўнай, тым не менш яна існавала і задавала пэўны напрамак у мысленні людзей. "Калі саюз разваліўся, развалілася і ідэалогія. Дарэчы, не ўсё было дрэнна, і ў нацыянальных адносінах асабліва. Усё ж такі неяк склейвалі саюз - велізарная краіна, ледзь ці не паўсвету. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: было мноства і непрымальнага", - сказаў Прэзідэнт.

Пасля распаду Савецкага Саюза "мы да гэтага часу спрабуем неяк выбудавацца ідэалагічна", сказаў Прэзідэнт. "Нічога талковага практычна не атрымліваецца. Я гэта прызнаю. Не атрымліваецца не таму, што мы не можам прапісаць нейкі трактат. Можна, выкарыстоўваючы тое, што ўжо напрацавана, пачынаючы ад Бібліі да камуністычнай ідэалогіі, якая, дарэчы, таксама шмат запазычыла з нашай Бібліі. Не таму што мы не можам, а таму што яшчэ грамадства павінна прыняць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мітрапалітам ПаўламАляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ў гэтых умовах было натуральным звярнуцца да традыцыйных праваслаўных і хрысціянскіх каштоўнасцей, тым больш што і ў камуністычнай ідэалогіі многае выкарыстоўвалася з таго, што прапаведавалі свяшчэннаслужыцелі. "І мы не сталі ні адхіляць нічога, ні прымушаць людзей. Мы прапанавалі сваю дарогу ў храм і выкарысталі астатнія пастулаты нашай царквы. Мы разам дзейнічалі (дзяржава і царква. - Заўвага БЕЛТА), ні аб чым не дамаўляючыся, ішлі ў патрэбным напрамку", - расказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што царква і ў далейшым, знайшоўшы сваё месца ў грамадстве, будзе адыгрываць актыўную ролю.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ён рэгулярна ўдзельнічае ў вырашэнні пытанняў, звязаных з царквой, і ў цэлым у яе ўзаемаадносінах з дзяржавай наладжана вельмі цеснае супрацоўніцтва. "Мы нямала ў гэтых адносінах спакойна і ціха зрабілі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень падтрымкі царквы ў беларускім грамадстве. "Царква заўсёды па рэйтынгу пасля Прэзідэнта займае другое месца. Так не заўсёды было. Армія і царква, яны ідуць побач (па рэйтынгу ў грамадстве. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт. - Таму я заўсёды аддаю належнае нашай царкве, не ўцягваючы яе асабліва ў тое, каб залішне ўладу падтрымлівала публічна і г.д. Людзі самі, асабліва ў храме, зразумеюць, што і як трэба рабіць".

У сваю чаргу мітрапаліт Павел падзякаваў Прэзідэнту за разуменне і погляд на значэнне царквы для народа. "Я шчыра радуюся таму, што сёння тут у гэтай працвітаючай краіне стварыліся такія цудоўныя ўзаемаадносіны паміж царквой і дзяржавай", - сказаў мітрапаліт Павел, адзначыўшы вялікую заслугу ў гэтым і свайго папярэдніка мітрапаліта Філарэта.

"Вы правільна падмецілі, што сёння тут ёсць такое супрацоўніцтва, калі царква не ўмешваецца ў справы дзяржаўныя і дзяржава не ўмешваецца ў царкву. Але разам можна зрабіць вельмі многае", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску