Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2015

Лукашэнка: Вырашэнне дэмаграфічнай праблемы застаецца прыярытэтам для Беларусі

Лукашэнка: Вырашэнне дэмаграфічнай праблемы застаецца прыярытэтам для Беларусі

7 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Вырашэнне дэмаграфічнай праблемы застаецца прыярытэтам для Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі "Новыя тэхналогіі ў медыцыне" ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У беларускай медыцыне своечасова вызначылі асноўныя напрамкі работы і пачалі рабіць сур'ёзныя дзеянні для зніжэння анказахваральнасці, смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Як адзначыў Прэзідэнт, галоўная задача - вырашыць дэмаграфічную праблему, каб узровень смяротнасці быў значна перакрыты за кошт нараджальнасці. Дынаміка ў гэтым напрамку вельмі добрая.

"Ахове здароўя мы ўдзяляем асаблівую ўвагу, так і будзе ў далейшым, таму што гэта жыцці людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У прыярытэце застаецца таксама адукацыя.

Лукашэнка: Вырашэнне дэмаграфічнай праблемы застаецца прыярытэтам для БеларусіКіраўнік дзяржавы адзначыў высокую важнасць такіх канферэнцый, калі спецыялісты адкрыта выказваюцца аб існуючых праблемах. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, сустракаючыся з яе ўдзельнікамі, ставіў сабе за мэту пачуць іх ацэнкі стану сістэмы аховы здароўя, яе перспектыў. Прэзідэнт прапанаваў вызначыць, як перадаць вядучыя медыцынскія тэхналогіі рэгіёнам. Неабходная матэрыяльная база для гэтага ствараецца.

Немалаважна, што сёння ўдзельнікі канферэнцыі змаглі азнаёміцца з адкрытымі Рэспубліканскім цэнтрам пазітронна-эмісійнай тамаграфіі і малекулярна-генетычнай лабараторыяй канцэрагенезу. На будаўніцтва ПЭТ-цэнтра, якое пачалося ў верасні 2013 года, затрачана Br441,4 млрд. Абсталяванне цэнтра дае магчымасць праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў.

Што датычыцца лабараторыі, то яе кошт у дзеючых цэнах склаў Br255,5 млрд. У яе структуру ўключана 6 дыягнастычных аддзяленняў для даследавання ў галіне малекулярнай анкалогіі. Усе яны забяспечаны ультрасучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, якое дае магчымасць праводзіць раннюю дыягностыку анказахворванняў, своечасова назначаць лячэнне і даваць ацэнку яго эфектыўнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі