Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2018

Лукашэнка: выкарыстанне экстрэмістамі інфармацыйных тэхналогій - адзін з небяспечных выклікаў для чалавецтва

Лукашэнка: выкарыстанне экстрэмістамі інфармацыйных тэхналогій - адзін з небяспечных выклікаў для чалавецтва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкарыстанне экстрэмістамі інфармацыйных тэхналогій - адзін з небяспечных выклікаў для чалавецтва. На гэта звяртаецца ўвага ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай канферэнцыі "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху", якое на адкрыцці форуму зачытаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выкарыстанне экстрэмістамі ва ўсім свеце інфармацыйных тэхналогій і сродкаў камунікацыі з'яўляецца адным з найбольш небяспечных выклікаў, якія падрываюць устойлівае развіццё ўсяго чалавецтва", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У прывітанні падкрэсліваецца, што паспяховае процідзеянне гэтай пагрозе магчыма толькі праз скаардынаваныя партнёрскія дзеянні на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях.

"Перакананы, што канструктыўны і зацікаўлены абмен меркаваннямі дасць магчымасць выпрацаваць агульныя падыходы і наблізіць нас да эфектыўных рашэнняў праблем тэрарызму", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі