У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2016

Лукашэнка: Выбары пераканаўча даказалі, што ў грамадстве няма расколу і прычын для змены курсу

Лукашэнка: Выбары пераканаўча даказалі, што ў грамадстве няма расколу і прычын для змены курсу

7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Цяперашнія выбары пераканаўча даказалі, што ў грамадстве няма расколу і прычын для змены курсу дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: выбары пацвердзілі той факт, што ўзрастае роля парламента ў выпрацоўцы важнейшых напрамкаў развіцця дзяржавы, пашыраецца яго палітычная база. Прэзідэнт лічыць, што аб гэтым сведчыць удзел у выбарчай кампаніі палітычных партый і грамадскіх арганізацый рознага спектра поглядаў, а таксама заваяванне іх прадстаўнікамі ў сумленнай барацьбе дэпутацкіх мандатаў.

"Ведаеце, кажуць, апазіцыя прыйшла, лічаць - трое, чацвёра і гэтак далей. Падкрэсліваю: гэта не мае разлікі. Любы дэпутат, прыйшоўшы ў парламент, мае свой пункт гледжання, тым больш што яго будуць падпіраць выбаршчыкі, якія жывуць пэўнымі праблемамі і якія чакаюць вырашэння гэтых праблем, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І дзяліць парламент - гэта не маё. Для мяне гэта адзіны парламент, і кожны дэпутат, як прадугледжана законам, мае аднолькавыя паўнамоцтвы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс