У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліп 2017

Лукашэнка: Вучэнні "Захад-2017" - значны крок у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі

Лукашэнка: Вучэнні

6 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2017" - гэта значны крок ва ўдасканаленні сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія з вас у верасні гэтага года прымуць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017". Гэта значны крок у падрыхтоўцы Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ва ўдасканаленні сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Важнае месца пры забеспячэнні нацбяспекі Беларусі адводзіцца таксама Міністэрству па надзвычайных сітуацыях. "Выпускнікам ВНУ сістэмы МНС трэба будзе прадоўжыць работы па абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый і іх наступстваў. Выкарыстоўваць эфектыўныя спосабы рэагавання на ўзнікаючыя аварыі, катастрофы і стыхійныя бедствы. Палепшыць грамадзянскую абарону краіны і забяспечыць бяспеку пры будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі", - сказаў Прэзідэнт.

"З улікам узрастання тэрарыстычнай небяспекі ў свеце, актывізацыі незаконнай міграцыі, распаўсюджвання наркотыкаў, увозу зброі неабходна ўдасканальваць сістэму забеспячэння пагранічнай бяспекі дзяржавы, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Гэтыя ж рызыкі аказваюць істотны ўплыў на стан грамадскай бяспекі. У сувязі з гэтым сур'ёзнага паляпшэння патрабуе работа органаў унутраных спраў па гарантаванні бяспечнага жыцця і дзейнасці грамадзян".

Адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці афіцэраў усіх сілавых ведамстваў Прэзідэнт назваў выхаванне ў падначаленых пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс