У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Ліс 2015

Лукашэнка: "Вялікі камень" павінен стаць цэнтрам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

Лукашэнка:

5 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" павінен стаць цэнтрам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая, спецпрадстаўніком КНР па справах міжнародных перагавораў па гандлёвых пытаннях Чжун Шанем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На перагаворах размова ішла аб пашырэнні і паглыбленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі. Вялікая ўвага была ўдзелена рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс - адзін шлях", актыўны ўдзел у якой мае намер прыняць Беларусь. Гэта канцэпцыя аб'ядноўвае праекты стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя.

У цэнтры ўвагі былі пытанні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Як адзначалася, парк павінен стаць цэнтрам міжрэгіянальных беларуска-кітайскіх сувязей. Ужо зацверджана дарожная карта міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, якому Беларусь і Кітай надаюць вялікае значэнне.

Размова ішла таксама аб магчымасці спрашчэння гандлёва-эканамічных сувязей і ўстараненні бар'ераў з мэтай паскарэння тэмпаў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, абмеркаваны пытанні рэалізацыі буйных сумесных праектаў, а таксама супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай сферы. Узаемным было меркаванне аб усебаковым пашырэнні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс