У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Снж 2015

Лукашэнка: Важнейшым прынцыпам пабудовы дзяржавы ў Беларусі з'яўляецца якасць жыцця людзей

10 снежня, Ашхабад /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Важнейшым прынцыпам пабудовы дзяржавы ў Беларусі з'яўляецца якасць жыцця людзей. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што знаходзіцца ў Ашхабадзе напярэдадні знамянальнай для Туркменістана даты - 20-годдзя набыцця статусу пастаяннага нейтралітэту. "Калісьці здавалася немагчымым гэта рэалізаваць. І заслуга цяперашняга прэзідэнта ў тым, што ён на практыцы ажыццявіў гэту вялікую ідэю туркменскага народа. Гэта адзіна магчымая палітыка была рэалізавана і дала рэальны плён", - сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Важнейшым прынцыпам пабудовы дзяржавы ў Беларусі з'яўляецца якасць жыцця людзейЁн падзякаваў за запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі, якая збярэ тут 12 снежня лідараў дзяржаў рэгіёна, важных сусветных палітычных дзеячаў. На думку Прэзідэнта Беларусі, узровень дэлегацый на форуме наглядна дэманструе аўтарытэт Туркменістана на міжнароднай арэне.

Кіраўнік беларускай дзяржавы асабліва адзначыў, што тэматыка канферэнцыі - "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця" - адлюстроўвае ў тым ліку накіраванасць знешняй палітыкі Беларусі.

"З задавальненнем адзначу агульнасць нашых падыходаў да пабудовы дзяржавы. Паводле ўзаемнага меркавання, яна павінна быць сацыяльна арыентаваная. Яе важнейшым прынцыпам з'яўляецца якасць жыцця людзей. Людзі - вось галоўная каштоўнасць і Беларусі, і Туркменістана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс