У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Чэр 2017

Лукашэнка: Ваенна-палітычная абстаноўка ў зоне адказнасці АДКБ яшчэ больш абвастраецца

Лукашэнка: Ваенна-палітычная абстаноўка ў зоне адказнасці АДКБ яшчэ больш абвастраецца

13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ваенна-палітычная абстаноўка на сучасным этапе ў зоне адказнасці АДКБ яшчэ больш абвастраецца. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы гасцей, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што ў гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе з моманту падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзе з дня ўтварэння Арганізацыі. "Усе гэтыя гады ваенна-палітычную абстаноўку ў зоне адказнасці АДКБ нельга было назваць спакойнай. На сучасным этапе яна яшчэ больш абвастраецца, - заявіў Прэзідэнт. - Вы добра інфармаваны аб працэсах, што адбываюцца ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі. Упэўнены, што нашы ацэнкі сённяшняга стану пагроз у розных сферах бяспекі супадаюць".

У гэтых умовах Беларусь надае асаблівае значэнне эфектыўнасці работы статутных органаў АДКБ, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён спадзяецца, што цяперашняе пасяджэнне Савета міністраў абароны будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі нашых дзяржаў.

Прэзідэнт нагадаў, што, калі Беларусь прымала старшынства ў Савеце калектыўнай бяспекі, быў вылучаны шэраг ініцыятыў, у тым ліку ў ваеннай сферы. Прапанавана прыняць меры па практычнай рэалізацыі Стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ, удасканаленні сістэмы крызіснага рэагавання, а таксама паглыбленні супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. "Яны прадыктаваны логікай развіцця Арганізацыі, нашым бачаннем вырашэння актуальных задач. Сёння на першы план выходзяць пытанні менавіта практычнага супрацоўніцтва па забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёнах, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Неабходна разумець, што ўсе сферы забеспячэння бяспекі і дзейнасці АДКБ узаемазвязаны. Недапрацоўкі асобных практычных напрамкаў непазбежна вядуць да тармажэння ў развіцці ўсяго механізма".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс