У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Чэр 2017

Лукашэнка: Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій цяпер асабліва актуальна

Лукашэнка: Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій цяпер асабліва актуальна

30 чэрвеня, Масква /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій цяпер асабліва актуальна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На папярэдніх форумах абмяркоўваліся пытанні сельскай гаспадаркі, прамысловасці і сацыяльнай палітыкі. Сёння мы ўзяліся за новы тэхналагічны ўклад. Супрацоўніцтва ў сферах высокіх тэхналогій, інфармацыйнага грамадства цяпер асабліва актуальна, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Калі мы адстанем па гэтай тэме, мы застанемся плесціся ў канцы. Нішто вас не выратуе: ні патэнцыял, ні вуглевадароды. Бачыце, у якім напрамку і якімі тэмпамі развіваецца свет увогуле".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэтай сферы ўдзяляецца сур'ёзная ўвага. "Адным з асноўных прыярытэтаў беларускай эканомікі з'яўляецца развіццё прамысловасці - сектара, у якім ствараецца чвэрць ВУП краіны. Пры гэтым структура ВУП больш як на трэць складаецца з высокатэхналагічных і навукаёмістых галін, - адзначыў ён. - Дастаткова сказаць, што тры гады таму мы паставілі перад сабой - напэўна, своечасова - амбіцыйную задачу па інавацыйным развіцці Беларусі. Як цяпер мы бачым, угадалі. Але калі мы вывучылі сусветны вопыт, праслязіліся: мы ўжо адстаём, перадавыя дзяржавы пайшлі наперад". Паводле яго слоў, гэта адставанне неабходна ліквідаваць.

У студзені 2017-га ў Беларусі была зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця краіны да 2020 года, у якую ўключана 75 праектаў па стварэнні новых вытворчасцей. Яе мэтай з'яўляецца забеспячэнне якаснага росту і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з канцэнтрацыяй рэсурсаў на фарміраванні высокатэхналагічных сектараў. "Лічу, што аўтарытэтныя навуковыя школы і цэнтры Расіі заўсёды змогуць знайсці ў ёй прывабныя для развіцця супрацоўніцтва з беларускімі калегамі напрамкі, - сказаў Прэзідэнт. - Упэўнены, што нашым краінам, якія маюць унікальныя магчымасці і вопыт узаемадзеяння, разам будзе прасцей зрабіць упэўнены крок у будучае, каб дастойна канкурыраваць на сусветным рынку".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на сучасным этапе развіцця галоўным рэсурсам з'яўляецца інфармацыя. Паводле яго слоў, крыху перафразаваны тэзіс "хто валодае інфармацыяй, той валодае светам" адлюстроўвае сённяшнія рэаліі ў глабальнай палітыцы, эканоміцы, ды і ва ўсіх іншых сферах жыццядзейнасці чалавецтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс