У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Врс 2018

Лукашэнка: узаемадзеянне ў СНД трэба сінхранізаваць з інтэграцыяй у Вялікай Еўразіі

Лукашэнка: узаемадзеянне ў СНД трэба сінхранізаваць з інтэграцыяй у Вялікай Еўразіі

28 верасня, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Узаемадзеянне ў фармаце СНД павінна быць сінхранізавана з інтэграцыйнымі працэсамі ў Вялікай Еўразіі, асабліва ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. З такой прапановай на саміце СНД выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба вызначыць напрамкі для спалучэння магчымасцей нашых краін з буйнымі міжнароднымі праектамі, у першую чаргу з эканамічным поясам Шаўковага шляху. Беларусь ужо ўдзельнічае ў ім, развіваючы Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што стабільным адносінам паміж дзяржавамі СНД будзе таксама садзейнічаць шырокі дыялог Садружнасці з Еўразійскім эканамічным саюзам.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў даручыць выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву і старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну актывізаваць падрыхтоўку да падпісання абноўленага мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж ЕЭК і Выканкамам СНД. "Гэты дакумент дасць магчымасць нашым партнёрам па Садружнасці аператыўна і ў поўным аб'ёме атрымліваць інфармацыю аб развіцці еўразійскай інтэграцыі, аб'ектыўна ацэньваць перспектывы нарошчвання супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс