У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2014

Лукашэнка: Усё, што адбылося на Майдане, - няправільна і неканстытуцыйна

Лукашэнка: Усё, што адбылося на Майдане, - няправільна і неканстытуцыйна

25 верасня, Кішынёў /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўсё, што адбылося на Майдане, - няправільна і неканстытуцыйна. Такую думку ён выказаў 24 верасня, адказваючы на пытанні журналістаў у Кішынёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Там загінулі людзі з двух бакоў. Гэта дрэнна. І ў кожнага загінуўшага, у калекі ёсць бацькі, сваякі. Нехта сына страціў ці атрымаў скалечаным, нехта страціў мужа, дзеці засталіся без бацькі... Гэта што, нармальна? Гэта ненармальна. Гэта мая пазіцыя і беларускага народа", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Беларускі лідар лічыць, што падзел жыхароў адной краіны на заходніх і ўсходніх ствараецца штучна, каб сутыкнуць народы, каб знайсці матывацыю для сваіх пазіцый.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў не лічыць яго міратворцам украінскага канфлікту, паколькі, паводле яго слоў, ён проста робіць тое, аб чым яго папрасілі. "Так склалася, што Беларусь стала зручнай пляцоўкай для перагавораў. І я як гаспадар нешта спрабаваў зрабіць у гэтым плане, а мая заслуга ў гэтым невялікая", - сказаў ён. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў яго ёсць пэўная асабістая матывацыя, паколькі ён мае ўкраінскія карані, а таксама не можа глядзець, калі "плачуць дзеці, а калі гінуць - наогул катастрофа".

"Упэўнены, мы, славянскія народы, пераадолеем гэтыя цяжкасці, - сказаў беларускі лідар. - Любая вайна заканчваецца мірам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску