VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліп 2020

Лукашэнка: у гады вайны беларусы зрабілі гістарычны выбар - паставілі сваю свабоду вышэй за жыццё

Лукашэнка: у гады вайны беларусы зрабілі гістарычны выбар - паставілі сваю свабоду вышэй за жыццё

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ зрабіў гістарычны выбар - паставіў сваю свабоду вышэй за жыццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут, на гэтым свяшчэнным месцы мы аддаём даніну памяці героям, якія змагаліся за нашу зямлю і набліжалі дзень Вялікай Перамогі. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ зрабіў гістарычны выбар - паставіў сваю свабоду тады вышэй за сваё жыццё. Іншага выбару і не магло быць у нашчадкаў старажытнага славянскага народа - моцнага, гордага і незалежнага. Народа, які ніколі і нікога не прыгнятаў. Народа, які сам ніколі не быў рабом", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што менавіта таму непрымірымая барацьба з захопнікамі ішла на беларускай зямлі з першага і да апошняга дня акупацыі. Партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, якія дапамалі ім, - мільёны людзей свядома ішлі на смерць, не жадаючы служыць нацыстам. У радах Мінскага падполля з ворагам змагаліся некалькі тысяч чалавек. "Сотні герояў Мінскага падполля закатаваны ў падвалах СД, расстраляны і павешаны. І мы не знойдзем у Еўропе іншы такі горад, у якім ва ўмовах вельмі жорсткага акупацыйнага рэжыму дзейнічала такое масавае супраціўленне", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што цяпер менавіта той час, калі трэба, каб яшчэ гучней гучалі імёны беларускіх партызан і падпольшчыкаў: Івана Кавалёва, Ісая Казінца, Дзмітрыя Караткевіча, Уладзіміра Амельянюка, Івана Кабушкіна і многіх іншых. "Гэта сапраўдныя патрыёты, рэальныя, непрыдуманыя героі. Нашы суайчыннікі, якія так мала жылі, але так шмат зрабілі для Айчыны, - падкрэсліў ён. - Разам з імі мы страцілі ў той вайне кожнага трэцяга жыхара краіны. Не стамляюся гэта паўтараць для тых, хто робіць выгляд, што не ведае, якую вялікую цану заплаціў наш народ за жыццё і свабоду будучых пакаленняў - нас з вамі".

Беларусь памятае і воінаў брацкіх рэспублік, якія прынялі апошні бой на беларускай зямлі, усіх, хто вызваляў ад фашызму Прыбалтыку і Польшчу, Балгарыю і Румынію, Венгрыю і Аўстрыю, Чэхію і Германію і застаўся там навечна пад абеліскамі. "Мы смуткуем аб ветэранах, якіх ужо няма з намі", - сказаў Прэзідэнт.

Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі загінулых герояў мінутай маўчання.

Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам. "Дзякуй вам, дарагія нашы, за тое, што выстаялі і абаранілі Радзіму! Вашы бязмежная мужнасць, стойкасць і патрыятызм сталі для нас тым арыенцірам, які дапамагаў і дапамагае трымаць нам любыя ўдары", - выказаў ім сваю ўдзячнасць Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход