Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліс 2014

Лукашэнка: У беларускіх ВНУ павінна быць больш практыкі

Лукашэнка: У беларускіх ВНУ павінна быць больш практыкі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх ВНУ Беларусі павінна быць больш практыкі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, толькі акунуўшыся ў рэаліі сваёй прафесіі, будучы спецыяліст зразумее, ці на правільным ён шляху. "Трапіў не туды - ідзі з першага курса. Пераходзь на іншую спецыяльнасць і вучыся. Калі трапіў туды, то на практыцы павінен асвоіць тое, чым жыве сучасны аграрны сектар, вытворчы, авіяцыйны і гэтак далей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што нават па такіх спецыяльнасцях, якія звязаны з работай у полі, вучаць у аўдыторыях. "Чаму вы там іх навучыце? Мала таго, што ў нас аграрная навука і выкладчыкі (гэта датычыцца і іншых сфер у рознай ступені) адсталі ад сучаснага жыцця? Калі адсталі - давайце ў поле. Там мы на практыцы рушылі далей. Да нас прыязджаюць, вывучаюць вопыт", - сказаў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да студэнтаў педагагічнай ВНУ, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх да цярплівасці. "Трэба ўмець цярпець. Першыя крокі не заўсёды простыя, і нельга рабіць паспешлівых вывадаў. Заўсёды ў жыцці, гэта мая вам парада, трэба навучыцца знаходзіць пазітыўнае. Гэта таксама вельмі важна", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі