17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі развіццё прафесійнай адукацыі - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым сказана ў прывітанні, якое Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў удзельнікам другога Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "WorldSkills Belarus - 2016", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Прадэманстраваўшы сілу і волю да перамогі ў час рэгіянальных адборачных этапаў, вы выйшлі ў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў, дзе вас чакае напружаная барацьба на конкурсных пляцоўках", - гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі развіццё прафесійнай адукацыі як умова ўмацавання эканамічнай бяспекі краіны з'яўляецца адным з важнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, дзе моладзі ўдзяляецца асаблівая ўвага.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што такія конкурсы стануць больш масавымі і ўнясуць значны ўклад у павышэнне прафесіяналізму маладых рабочых і спецыялістаў краіны.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў канкурсантам і экспертам конкурсу незабыўных уражанняў, далейшых творчых поспехаў і прафесійных перамог.