22 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі прыняты неабходныя меры для развіцця рамеснай дзейнасці. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Папулярная ў нас і рамесная дзейнасць. У мінулым годзе 23 тыс. чалавек былі заняты ў гэтым сектары. А яшчэ некалькі гадоў таму такіх майстроў было ў пяць разоў менш, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Для падтрымкі гэтага напрамку зроблены ўжо чарговыя захады. Перш за ўсё, пашыраны пералік дазволеных відаў рамеснай дзейнасці. Акрамя таго, майстру дадзена права адначасова працаваць з двума або трыма вучнямі, развіваць і перадаваць сваё рамяство".
Самае галоўнае, што ў рамеснікаў з'явілася больш манеўранасці для рэалізацыі сваіх вырабаў. Раней імі можна было гандляваць толькі з прылаўкаў на спецыяльных кірмашах. Цяпер дазволена займацца продажам і ў майстэрні, і праз інтэрнэт, і перасылаць заказчыку па пошце.
"Мы спыталі ў іх, што трэба зрабіць для таго, каб палегчыць дзейнасць рамеснікаў, і на аснове прапаноў прынялі неабходныя рашэнні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.