У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Снж 2015

Лукашэнка: У Беларусі ніколі не будуць эканоміць на дзецях і маці

Лукашэнка: У Беларусі ніколі не будуць эканоміць на дзецях і маці30 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Як бы ні было цяжка, у Беларусі не будуць эканоміць на дзецях і маці, заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, калі спатрэбіцца, у Беларусі будуць скарачаць фінансаванне дзяржаўных праграм. "А вось на дзяцей і на тых, хто нараджае, мы грошай шкадаваць не павінны. Для іх усё павінна быць", - падкрэсліў ён.

Лукашэнка: У Беларусі ніколі не будуць эканоміць на дзецях і маціЯк было даложана кіраўніку дзяржавы, па выніках 2015 года ў Беларусі ўпершыню ўзровень нараджальнасці зраўнаваўся з узроўнем смяротнасці. За 10 гадоў дзіцячая смяротнасць знізілася ў 2,5 раза. Па гэтым паказчыку Беларусь зраўнавалася з перадавымі краінамі свету. За год не было зарэгістравана ні аднаго выпадку мацярынскай смяротнасці, а за пяцігодку такі выпадак быў адзін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сапраўдная перамога. Прэзідэнт даручыў вызначыць тых, чыімі заслугамі яна дасягнута, і адпаведным чынам заахвоціць. Такія дасягненні - гэта галоўнае, як бы ні былі важны вытворчыя паказчыкі, лічыць ён.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з аснашчэннем радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы. Яго структура будзе ўключаць 11 падраздзяленняў, у тым ліку гінекалагічныя аддзяленні для экстраннай дапамогі. Уведзеныя ў строй радзільныя залы аснашчаны сучасным абсталяваннем. На плошчах новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса размесцяцца таксама экстранная лабараторыя з найноўшым абсталяваннем, кабінеты фізіятэрапіі, функцыянальнай дыягностыкі, памяшканні для кафедраў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Усяго ў новым корпусе штодзённа будуць атрымліваць лячэнне амаль 300 жанчын. З яго адкрыццём колькасць родаў павялічыцца з 3 тыс. да 5,5 тыс. у год. Гэты радзільны дом будзе самым буйным у Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс