У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2018

Лукашэнка: у Беларусі няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара

Лукашэнка: у Беларусі няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы адчуваем гонар за сваю краіну. Паважаючы ўсе нацыі і дзяржавы, маем поўнае права патрабаваць такой жа павагі да сябе. Беларусь - еўрапейская краіна з добрай эканомікай, якая развіваецца, спакойнай грамадска-палітычнай сітуацыяй, міжканфесійным мірам і сумленнай, адказнай знешняй палітыкай. Мы нікому не ствараем праблем, а толькі дапамагаем іх вырашаць, калі нас аб гэтым просяць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што не ўсіх поспехі краіны радуюць. У свеце вельмі часта, асабліва апошнім часам, ролю дзяржавы спрабуюць прынізіць, звесці яе толькі да надуманых пытанняў захавання правоў чалавека. Прытым стаўка робіцца на моладзь, падштурхоўваючы яе да проціпраўных дзеянняў, сказаў Прэзідэнт.

"Але ўся іх падрыўная дзейнасць дарэмная, калі бачыш, як наша, напрыклад, юная спартсменка спускаецца з подыума, чуе чужы гімн у свой гонар. Калі наша таленавітая дзяўчынка папраўляе вядомага тэлевядучага, прымушаючы яго правільна называць яе Радзіму. Такі сапраўдны патрыятызм. Аб ім не разважаюць, з ім жывуць у сэрцы", - заявіў беларускі лідар. Ён падзякаваў бацькам і педагогам, якія выхавалі сапраўдных беларусаў.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта не першыя і не апошнія парасткі нацыянальнай самасвядомасці. "Для нас яны самыя дарагія, таму што зарадзіліся ў чыстых, шчырых дзіцячых душах. Сталі жывым пацвярджэннем таго, што мы зрабілі гэта - стварылі моцную незалежную дзяржаву", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс