Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Nov 2014

Лукашэнка: У Беларусі будуць прэферэнцыі толькі прадпрыемствам сусветнага ўзроўню, якія ствараюць канкурэнтаздольную прадукцыю

Лукашэнка: У Беларусі будуць прэферэнцыі толькі прадпрыемствам сусветнага ўзроўню, якія ствараюць канкурэнтаздольную прадукцыю

20 лістапада, Фаніпаль /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі будуць прэферэнцыі толькі прадпрыемствам сусветнага ўзроўню, якія ствараюць высокатэхналагічную і канкурэнтаздольную прадукцыю. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля цырымоніі адкрыцця завода "Штадлер Мінск" у Фаніпалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер не плануем і не будуем вытворчасці другараднага ўзроўню, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Навошта нам ствараць прадпрыемствы, якія выпускаюць незапатрабаваную на рынках прадукцыю? А рынкі сёння вельмі моцныя і на іх вялікая канкурэнцыя".

Прэзідэнт растлумачыў, што ў Беларусі для швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" створаны добрыя ўмовы, каб яны адкрылі вытворчасць сучасных электрапаяздоў. Прадукцыя гэтага прадпрыемства, якая вядома высокай якасцю, запатрабавана ва ўсім свеце, у тым ліку на вельмі патрабавальных еўрапейскіх рынках. Цяпер яны атрымалі вялікі заказ на выпуск прадукцыі для Масквы.

"Мы ствараем умовы, прадастаўляем прэферэнцыі толькі заводам сусветнага ўзроўню, якія ствараюць высокаканкурэнтную прадукцыю. Швейцарская кампанія прыйшла да нас з грашыма, новымі тэхналогіямі, са сваім рынкам, яны ведаюць, куды прадаць сваю прадукцыю", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка зноў акцэнтаваў увагу на важнасці далейшага развіцця "Белкамунмаша" - прадпрыемства, на якім усё пачыналася.

"Белкамунмаш" - важнае для краіны прадпрыемства, якое выпускае трамваі, тралейбусы, іншую камунальную тэхніку, якая карыстаецца попытам. Прэзідэнт мае намер трымаць у полі свайго зроку пытанне далейшага развіцця гэтага прадпрыемства пад патранатам "Штадлер Мінск".

Як запэўнілі Аляксандра Лукашэнку кіраўнікі швейцарскай кампаніі, яны маюць намер распрацаваць канцэпцыю перспектыў развіцця "Белкамунмаша".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі