У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Стд 2020

Лукашэнка: тут няма ніякай хлусні - я прыхільнік незалежнасці Беларусі

Лукашэнка: тут няма ніякай хлусні - я прыхільнік незалежнасці Беларусі

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп" падкрэсліў сваю прыхільнасць да незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Вы, напэўна, заўважылі, што ў сваіх выступленнях (і нават вельмі афіцыйных, у навагоднім віншаванні) я часта гавару пра суверэнітэт і незалежнасць. Паверце, гэта ад душы. Тут няма ніякай хлусні, тут няма нейкага майго ўчынку, каб дагадзіць камусьці. Я сапраўды прыхільнік гэтай ідэі. І не проста прыхільнік - давайце без лішняй сціпласці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў гісторыю Беларусі, народу якой ніколі не давалася магчымасці без крыві пабудаваць суверэнную і незалежную дзяржаву. "Мы не маем права не скарыстацца гэтай унікальнай магчымасцю. Інакш будзем, як гэта было заўсёды, спатыкацца аб ўласнае ныццё, разглагольстваванні і пажаданні. А потым будзем тлумачыць астатняму народу на гэтай зямлі, чаму ў нас не атрымалася. Гэту дзяржаву мы сапраўды будуем, стварыўшы трывалую аснову. І давайце без пафасу: мы будуем не толькі для сябе - для самага каштоўнага і дарагога, што ў нас у кожнага ёсць, - сваіх дзяцей", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
 
"Мне пашанцавала быць першым Прэзідэнтам гэтай суверэннай і незалежнай дзяржавы і (выбачайце за нясціпласць) сыграць галоўную ролю ў яе будаўніцтве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён заўважыў, што не апраўдваецца і нікога не баіцца, проста хоча ўсіх папярэдзіць аб вострым перыядзе ў існаванні Беларусі. "Мы ідзём не проста па тонкім лёдзе або лязе. Мы ідзём і хістаемся ўлева і ўправа. Не дай бог, недакладны, няправільны крок - мы страцім усё. Трэба спыніць усялякія бадзянні па мірных, спакойных, чыстых вуліцах. Трэба спыніць усялякія размовы аб суверэнітэце і незалежнасці, аб тым, што нехта хоча здрадзiць і здаць Беларусь. Можа, нехта і хоча... Але не першы Прэзідэнт, які гэту краіну будаваў", - заявіў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс