11 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Трэба па-новаму паглядзець на пытанне аб вяртанні культурных каштоўнасцей у Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба па-новаму паглядзець на пытанне аб вяртанні культурных каштоўнасцей у краіну", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта неад'емны элемент фарміравання духоўнай ідэнтычнасці нашай нацыі. Работу ў гэтым напрамку неабходна праводзіць пад вуглом "беларуская спадчына ў свеце", лічыць ён.