У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Врс 2015

Лукашэнка: Трэба любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта твой дом

Лукашэнка: Трэба любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта твой дом

25 верасня, Жлобін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян любіць сваю краіну, падтрымліваючы ў ёй парадак і бяспеку. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чалавек павінен любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта яго дом - цёплы і ўтульны. Гэта клопат Прэзідэнта. Як-ніяк мы забяспечваем гэта. Далей горш не будзе. Я вам гарантую", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: трэба любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта твой домПрэзідэнт падкрэсліў, што ўсе сацыяльныя і палітычныя катаклізмы ў дзяржавах заўсёды па большай частцы выкліканы ўнутранымі прычынамі. Прыклад таго - суседняя Украіна, дзе зладзейства і карупцыя прывялі да самых цяжкіх вынікаў.

"Які б у вас ні быў Прэзідэнт, ён таксама не без недахопаў, але ні ён, ні яны (чыноўнікі. - Заўвага БЕЛТА) не раскралі краіну. Мы яе не разбурылі. Хапае праблем. Але калі народ бачыць, што гэта ўлада не зладзейская, ён перацерпіць, перанясе ўсё. А калі мы акунёмся ў гэту карупцыю, зладзейства, расцягнем, раздзелім краіну, мы хутчэй рухнем, чым Украіна", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс