У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Врс 2015

Лукашэнка: Свету патрэбны адказныя палітыкі, гатовыя прымаць рашэнні ў інтарэсах усёй сусветнай супольнасці

27 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Сучасны свет зведвае крызіс адказнасці, а таму патрэбны палітыкі, гатовыя прымаць рашэнні ў інтарэсах усёй сусветнай супольнасці. Аб гэтым заявіў 27 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння патрэбны адказныя палітыкі, здольныя дзейнічаць глабальна, стратэгічна, гатовыя прымаць рашэнні ў інтарэсах усёй сусветнай супольнасці, ісці на кампраміс дзеля агульнага дабрабыту", - лічыць беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, эгаістычныя інтарэсы і скарацечныя выгады вяршэнствуюць пры прыняцці многіх рашэнняў у сучасным свеце. Ён адзначыў, што дзеянні шэрага дзяржаў на міжнароднай арэне часта не ўлічваюць канкрэтную рэальнасць і асаблівасці іншых дзяржаў і грамадстваў.

Лукашэнка: Свету патрэбны адказныя палітыкі, гатовыя прымаць рашэнні ў інтарэсах усёй сусветнай супольнасці"Упэўнены, калі б было па-іншаму - не было б соцень тысяч людскіх ахвяр у Іраку, Лівіі, Сірыі і іншых краінах, адкуль рынулі патокі бежанцаў, якія ратуюцца ад вайны. Не дапусцілі б з'яўлення "Ісламскай дзяржавы". Не было б успышак тэрарызму ў Еўропе і грамадзянскай вайны ва Украіне. Спіс гэтых "не было б" можна прадаўжаць доўга, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - І важна сёння аб гэтым гаварыць, таму што ў такіх дзяржавах народы не зразумеюць нас, калі мы гаворым аб развіцці, а мільёнам, мільярдам людзей сёння не да развіцця, ім бы з раніцы да вечара дажыць".

"Толькі ўзаемаразуменне і адказнасць, усведамленне разнастайнасці сусветнай супольнасці, аднаўленне даверу дапамогуць усім нам аб'яднацца, забяспечыць мір і бяспеку. Знайсці эфектыўныя адказы на глабальныя выклікі і пагрозы", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, практычным вынікам такіх намаганняў стане ўстойлівае развіццё ўсіх дзяржаў і павышэнне ролі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у сусветнай палітыцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі