У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Снж 2018

Лукашэнка: суверэнітэт для Беларусі - гэта святое

Лукашэнка: суверэнітэт для Беларусі - гэта святое

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт для Беларусі - гэта святое, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ён у свой час уносіў мноства прапаноў па развіцці Саюзнай дзяржавы, аднак не ўсе былі ўспрыняты расійскім бокам, а цяпер зноў пачалі ўзнімацца гэтыя пытанні, але схематычна, пры гэтым блытаецца палітыка і эканоміка. "У імя чаго? Навошта раптам цяпер? І што Расія хацела б, што яна прапануе?" - спытаў Прэзідэнт.

"Для нас, запомніце, святое - гэта суверэнітэт, я ўжо аб гэтым гаварыў. Гэта адносная незалежнасць, я лічу, што абсалютна незалежных дзяржаў няма. І вы (Расія. - Заўвага БЕЛТА) таксама не настолькі незалежныя, але суверэнныя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі нас хочуць, як Жырыноўскі прапаноўваў, падзяліць на вобласці і ўвапхнуць у Расію - гэтага не будзе ніколі. І калі такімі катэгорыямі кіраўніцтва Расіі мысліць - гэта на шкоду самой Расіі".

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці адчувае ён пагрозу суверэнітэту краіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заўсёды ёсць пагроза з аднаго ці другога боку. "На тое я і Прэзідэнт. Гэта галоўнае пытанне ў рабоце Прэзідэнта - забяспечыць суверэнітэт краіны, гэта ў Канстытуцыі запісана", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, большая пагроза адчуваецца з паўднёвай граніцы, адкуль хлынула зброя - вось гэта праблема і небяспека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс