У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліп 2018

Лукашэнка: суверэнітэт - наш галоўны здабытак

Лукашэнка: суверэнітэт - наш галоўны здабытак

3 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Суверэнітэт - галоўны здабытак Беларусі і яе народа. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята, якое аб'ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы. Мы ведаем цану сапраўднай свабоды. Усведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт - гэта наш галоўны здабытак", - гаворыцца ў віншаванні.

"Вызваляючы Радзіму ад гітлераўскіх нацыстаў, адраджаючы краіну ў пасляваенныя гады, ствараючы маладую дзяржаву на разломе эпох і тысячагоддзяў, мы разам пішам гісторыю незалежнай Беларусі. Наш свяшчэнны абавязак - захоўваць памяць пра Вялікі Подзвіг, перадаваць яе будучым пакаленням, берагчы і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі, стваральнай працай рабіць яе багацейшай і прыгажэйшай", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняў грамадзян краіны на новыя дасягненні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс