Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Снж 2014

Лукашэнка: Сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць непрыманне іх грамадствам

Лукашэнка: Сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць непрыманне іх грамадствам

4 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць татальнае непрыманне іх грамадствам. Аб гэтым сёння на нарадзе па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне павінна быць выбудавана дакладная іерархія, якая будзе вызначаць не толькі галаўное ведамства, што будзе адказваць за гэты напрамак, але і паўнамоцтвы ўсіх адказных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. "Лішняга нічога пры гэтым быць не павінна. Сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць татальнае непрыманне іх грамадствам. Фарміраванне адпаведнага светапогляду, заснаванага на традыцыйных для нашай краіны хрысціянскіх каштоўнасцях і іншых, - задача не толькі дзяржавы і сродкаў масавай інфармацыі, але і грамадскіх арганізацый, царквы, устаноў адукацыі і, самае галоўнае, сем'яў і грамадзян", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Тады ў спалучэнні з карнымі мерамі можна будзе дасягнуць неабходнага эфекту.

На нарадзе абмяркоўвалася ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы, якая дала б магчымасць больш аператыўна і дзейсна змагацца з наркапагрозай. "Але калі зыходзіць з практыкі работы міліцыі і іншых праваахоўных органаў, то галовы, як качанятам, можна было б пазакручваць ужо даўно некаторым, не спасылаючыся на тое, што не хапае нейкай нарматыўна-прававой базы. А то мы глядзім, як гінуць людзі і разводзім рукамі - нічога зрабіць, бачыце, не можам", - сказаў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены праект адпаведнага закона. Ад удзельнікаў нарады Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адказаў на некалькі пытанняў. Прэзідэнта цікавіла, наколькі меры па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, у тым ліку прапануемыя новым заканадаўчым актам, маюць комплексны характар і забяспечваюць процідзеянне ўсяму магчымаму спектру, ці даюць магчымасць прапанаваныя меры аператыўна рэагаваць і спыняць любыя хітрыкі з боку наркагандляроў і вытворцаў наркотыкаў. "Наколькі адэкватна мы можам паставіць заслон арганізатарам злачыннай дзейнасці і ці дапаможа ў гэтым законапраект?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў студзені гэтага года быў выдадзены дэкрэт, які забяспечвае комплекснае процідзеянне абароту опіумнага маку, што дало магчымасць скараціць яго ўжыванне. "Удалося яго скараціць - тут жа вылезла праблема са спайсамі. Што далей? Ці вырашае гэту праблему прадстаўлены законапраект, наколькі сёння мы можам дакладна спрагназаваць і папярэдзіць магчымыя новыя наркапагрозы ў бліжэйшай перспектыве, ці дастаткова ў нас сіл і сродкаў? Напрыклад, ці ўмеем мы замагацца са схемамі распаўсюджвання наркотыкаў, якія прадугледжваюць шырокае выкарыстанне сеткі Інтэрнэт?" - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, кіраўніка дзяржавы цікавіла, якія змяненні ў заканадаўстве прадугледжваюцца ў адносінах да тых, хто спажывае наркотыкі, як вярнуць такіх людзей да нармальнага жыцця. "Калі прыняцце новага закона здольна ўзварухнуць і актывізаваць работу ўсіх звёнаў сістэмы, каб яна дзейнічала рэзультатыўна, што ж, давайце прымаць гэты закон", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі