У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Сак 2019

Лукашэнка: стварэнне аднолькавых умоў - асноўны прынцып саюзнага праекта з Расіяй

Лукашэнка: стварэнне аднолькавых умоў - асноўны прынцып саюзнага праекта з Расіяй

5 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць да ідэі саюзнага будаўніцтва з Расіяй, аднак асноўным прынцыпам адпаведнага праекта з'яўляецца стварэнне аднолькавых умоў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць да ідэі саюзнага будаўніцтва. Хачу, каб гэта перш за ўсё пачулі нашы прыхільнікі і апаненты ў Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым асноўны прынцып гэтага праекта - аднолькавыя ўмовы для нашых суграмадзян і суб'ектаў гаспадарання. На нейкіх іншых прынцыпах саюз немагчымы. І прынцып аднолькавых умоў павінен няўхільна выконвацца. Пастулат суверэнітэту таксама застаецца для Беларусі непарушным", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гістарычна самае шырокае поле для ўзаемадзеяння склалася з Расіяй. Але ў выніку гэтага прысутнічае і значны набор пастаянна ўзнікаючых пытанняў, якія неабходна абмяркоўваць і вырашаць. "Самыя актуальныя праблемы знаходзяцца сёння ў эканамічнай сферы. У іншых праблем практычна не існуе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама нагадаў, што расійскае кіраўніцтва выступіла з ініцыятывай перагляду падыходаў да інтэграцыі. "Мы да гэтага гатовы. На ўзроўні ўрадаў створаны групы для падрыхтоўкі прапаноў аб далейшым развіцці аб'яднальных працэсаў у рамках двойкі. Трэба яшчэ раз сёння паглядзець, якія вынікі гэтай работы, ці ёсць яны наогул", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Нам трэба яшчэ раз прааналізаваць, дзе ёсць нявыкарыстаныя рэсурсы, якія можна задзейнічаць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску