У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2017

Лукашэнка: СМІ трэба быць больш адказнымі і аб'ектыўнымі ў падачы інфармацыі

Лукашэнка: СМІ трэба быць больш адказнымі і аб'ектыўнымі ў падачы інфармацыі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкам масавай інфармацыі незалежна ад таго, які пункт гледжання яны прадстаўляюць, трэба быць больш адказнымі ў медыйнай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі немагчыма без надзейнай абароны ад дэструктыўных інфармацыйных атак, якія сталі сродкам умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. "Такія дыверсіі наносяць непапраўны ўрон, паколькі іх мэтай з'яўляецца свядомасць людзей. Замбіраваныя грамадзяне - гэта чужыя сярод сваіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі прыняты канкрэтныя меры па зніжэнні ўзроўню інфармацыйных пагроз, у тым ліку якія ідуць з інтэрнэту. Створаны Нацыянальны цэнтр рэагавання на хакерскія ўзломы, крадзяжы інфармацыі і іншыя незаконныя дзеянні такога характару. Асаблівае значэнне ў гэтай справе набывае комплексная сістэма інфармацыйнай бяспекі Беларусі.

За забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве нясуць адказнасць таксама СМІ: тэлебачанне, радыё, газеты, сеткавыя і іншыя сродкі масавай камунікацыі. "Несумненна, іх роля ў фарміраванні грамадскай думкі, у інфармаванні насельніцтва вялікая. Тыя з іх, якія распальваюць страсці, сеюць варожасць у грамадстве, заклікаюць да проціпраўных дзеянняў, шкодзяць грамадству і краіне, - адзначыў Прэзідэнт. - На жаль, у гэтым годзе мы сутыкнуліся з адкрыта правакатарскай дзейнасцю прадстаўнікоў нашых апазіцыйных і шэрага замежных выданняў. У пагоні за сенсацыямі яны недакладна асвятлялі падзеі ў Беларусі, станавіліся памагатымі арганізатараў несанкцыянаваных выступленняў, імкнучыся надаць ім радыкальны, антыдзяржаўны характар. Гэта прамое парушэнне журналісцкай этыкі".

"Сродкам масавай інфармацыі незалежна ад таго, які пункт гледжання яны прадстаўляюць, трэба быць больш адказнымі ў медыйнай прасторы. У барацьбе за сваю аўдыторыю нельга забываць, што толькі аб'ектыўная і дакладная інфармацыя з'яўляецца галоўным іх інструментам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Не трэба спрабаваць нешта згладзіць або прыхарашыць - гэта толькі падарве давер да вас. Паколькі атрыманне праўдзівай, поўнай і своечасовай інфармацыі - канстытуцыйнае права нашых грамадзян. І вы павінны яго забяспечыць. Гэта адзін з асноўных фактараў нацыянальнай бяспекі краіны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс