У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2018

Лукашэнка: сямейны капітал - укладанне ў развіццё чалавека

Лукашэнка: сямейны капітал - укладанне ў развіццё чалавека

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне, якія маюць права на атрыманне сямейнага капіталу, гарантавана атрымаюць гэтыя выплаты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, старшыню Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся бягучай дзейнасцю Банка развіцця. "Як нам удалося рэалізаваць задумы, пачынаючы ад лізінгу і заканчваючы кіраваннем сямейным капіталам? Там, па-мойму, сабралася ўжо каля паўмільярда долараў. Гэта велізарная сума, і добра, што ў свой час на гэта пайшлі. Гэта грошы, якія сёння працуюць, і яны гарантавана будуць атрыманы адрасатамі: тымі дзеткамі сёння, а заўтра дарослымі людзьмі, якія могуць траціць іх на адукацыю і іншыя рэчы. Значыць, гэта ўкладанне не ў нейкія фінціфлюшкі, а ў чалавечы капітал, у развіццё чалавека", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама спытаў, як ажыццяўляюцца іншыя праграмы Банка развіцця: па падтрымцы дзяцей, развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці. Асобна ён папрасіў далажыць аб тым, як складваецца сітуацыя на фінансавым рынку ў цэлым. "Мне важна ваш пункт гледжання ведаць", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Цікавіла Аляксандра Лукашэнку і сітуацыя ў беларускім футболе - адным з самых масавых і любімых у краіне відаў спорту. "У людзей можа з'явіцца пытанне: грошы трацім, а дзе аддача? Вы як банкір гэта вастрэй, чым я, павінны адчуваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Чакаецца, што пазней да сустрэчы далучацца аўтарытэтныя беларускія трэнеры, якія прадставяць кіраўніку дзяржавы сваё бачанне праблем у гэтым відзе спорту. "Мы дамаўляліся, што вы прыйдзеце з агаворанымі нейкімі напрамкамі дзейнасці. Гэта я хацеў пачуць. Калі нешта ад мяне трэба, вы скажыце - дамовімся і пачнём работу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс