Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2018

Лукашэнка: сельскагаспадарчая вытворчасць - гэта бізнес, а не сацыяльны праект

Лукашэнка: сельскагаспадарчая вытворчасць - гэта бізнес, а не сацыяльны праект

3 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сельскагаспадарчая вытворчасць - гэта бізнес, а не сацыяльны праект. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усім пара прывыкнуць да думкі, што сельскагаспадарчая вытворчасць - гэта бізнес, а не сацыяльны праект", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нізкую эфектыўнасць эканомікі галіны Прэзідэнт назваў адной з галоўных праблем. "Прама скажу, у нас пакуль слаба вядзецца работа па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый: колькасць стратных скарачаецца вельмі маруднымі тэмпамі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Два гады таму ўказам аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Беларусі старшыням райвыканкамаў пастаўлена задача ўзяць пад свой непасрэдны кантроль стратныя прадпрыемствы і забяспечыць іх эфектыўную, а значыць, бясстратную работу. "Мае паездкі па рэгіёнах выявілі максімум тры-чатыры гаспадаркі ў раёне, якія падлягаюць такому кантролю з боку райвыканкама, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - У канцы года даложыце вынікі. Пакуль іх я не бачу".

Прэзідэнт запатрабаваў ад губернатараў практычнай рэалізацыі прынятых рашэнняў па аздараўленні эканамічна неплацежаздольных гаспадарак, а ад Мінсельгасхарча - усяго аграпрамысловага комплексу.

"Крыніцы росту ў аграрнай сферы павінны быць выключна ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання прыродных, матэрыяльных, фінансавых і працоўных рэсурсаў. Гэта азбука для кіруючага работніка. Запатрабаванне будзе ў першую чаргу за вынік. Іншых падыходаў у ацэнцы рэгіёнаў і кадраў больш не будзе", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі