VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2015

Лукашэнка: Сацыяльная абарона людзей застаецца ў цэнтры ўвагі

Лукашэнка: Сацыяльная абарона людзей застаецца ў цэнтры ўвагі

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная абарона людзей застаецца ў цэнтры ўвагі дзяржавы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў удзячнасць Міхаілу Орду за ўдзел у выбарчай кампаніі. "Мы гэтага абсалютна не ўтойваем, маладзёжныя арганізацыі і вы разам з органамі ўлады зрабілі больш, чым хто-небудзь для таго, каб на дастойным узроўні правесці гэту перадвыбарную кампанію. Вы былі на перадавой, можна сказаць, на лініі фронту, сустракаліся з людзьмі, даводзілі да ведама людзей усё, што адбываецца, прасілі іх там, дзе гэта трэба. Людзі нам адказалі дабром, і ў гэтым вялікая ваша заслуга, асабліва прафсаюзнага актыву", - сказаў Прэзідэнт.

"Цяпер наша задача - фарміраваць там, дзе гэта трэба, кіруючы касцяк вертыкалі ўлады і не падмануць людзей. Гэта галоўная наша задача. Хоць мы там і не абяцалі нейкія залатыя горы, тым не менш людзі ж заўсёды чакаюць лепшага і трэба максімальна зрабіць гэта лепшае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што яго цікавіць настрой людзей у працоўных калектывах з улікам існуючай сітуацыі ў эканоміцы.

"Год будзе вельмі складаным. І самі вінаваты, асабліва нашы суседзі нарабілі праблем больш, чым дастаткова. І напэўна, яшчэ спатрэбяцца гады, каб іх вырашаць. Гэта іх праблемы, але праблемы і нашы, паколькі гэта асноўныя нашы рынкі - Расія, Украіна, Казахстан. З Еўрасаюзам усё не так проста. Нашу прадукцыю туды, ведаеце, пускаюць цераз пень-калоду. Яны вельмі моцна абаранілі свой рынак, туды не прарвешся з той прадукцыяй, якая ёсць у нас. У плане таго, што мы вырабляем тую наменклатуру, якая ў іх ёсць - тыя ж трактары, аўтамабілі, прадукты харчавання, адзенне. Нават калі мы па якасці і цане лепшыя, нас усё роўна туды не пусцяць, прынамсі, прабівацца туды вельмі складана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму выходзім далей, на далёкую дугу, праз В'етнам, Інданезію, Блізкі Усход, Афрыку, Лацінскую Амерыку, там спрабуем нешта прадаць, у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе вельмі выгадны рынак, неяк пакрыху. Але гэта ўсё няпроста. Людзі павінны гэта разумець", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама аб тым, якія даручэнні засталіся нявыкананымі пасля VII З'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што было абяцана на з'ездзе, неабходна рэалізаваць.

Міхаіл Орда адзначыў, што ўдалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць працоўных.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі павінна заставацца сацыяльная абарона людзей, а таму дзяржаўная сацыяльная мадэль застаецца нязменнай. Агульная задача і органаў дзяржаўнага кіравання, і прафсаюзаў - гэта захаванне рабочых месц, сацыяльна-прававая абарона працоўных.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што Федэрацыя прафсаюзаў бачыць тэндэнцыю скарачэння работнікаў, непрадаўжэння кантрактаў і скарачэння потым вакансій. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што так быць не павінна.

ФПБ унесла прапанову аб удасканаленні заканадаўства ў пытанні, калі прадпрыемства падпадае пад санацыі і работнікам няма каму плаціць кампенсацыі. У прыватнасці, прапануецца разгледзець пытанне аб стварэнні кампенсацыйнага фонду, з якога можна было б выплачваць работнікам кампенсацыі ў выпадку, калі на прадпрыемстве няма чаго прадаваць і няма фінансавых сродкаў для выплат.

Акрамя таго, Федэрацыя прафсаюзаў прапануе максімальна пашырыць рынак страхавых паслуг на выпадак беспрацоўя.

Прэзідэнт таксама праінфармаваны аб сітуацыі на старэйшым прадпрыемстве краіны - ААТ "Магілёўскі завод "Строммашына". Тут назбіралася вялікая колькасць даўгоў, што не дае прадпрыемству выйсці на бясстратную вытворчасць. Кіраўніку дзяржавы перададзена просьба дапамагчы калектыву прадпрыемства з заказамі, што дасць магчымасць заводу палепшыць фінансавы стан і выйсці на ўстойлівую работу.

Размова ішла таксама аб сітуацыі на шэрагу іншых прадпрыемстваў. Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні, якія Федэрацыя прафсаюзаў будзе выконваць сумесна з урадам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход