У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Стд 2016

Лукашэнка: Самая моцная прафілактыка эканамічных злачынстваў - гэта непазбежнасць пакарання

Лукашэнка: Самая моцная прафілактыка эканамічных злачынстваў - гэта непазбежнасць пакарання

28 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць непазбежнасць пакарання самай дзейснай прафілактыкай эканамічных злачынстваў. Такое меркаванне ён выказаў сёння на калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, статыстыка па эканамічнай злачыннасці сведчыць, што міліцыя ў мінулым годзе актывізавалася ў барацьбе з гэтым злом. "Гэта правільна. Але важна ў гэтай рабоце не гонка за паказчыкамі. Ставіць у аснову не колькасць выяўленых злачынстваў і суму ўрону, а атрыманы эканамічны эфект для краіны", - лічыць Прэзідэнт.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на неабходнасць і прафілактычных мер. "Самая добрая прафілактыка - гэта не расказ і інфармаванне, гэта таксама трэба рабіць, але самая моцная прафілактыка - гэта непазбежнасць пакарання, самае жорсткае пакаранне тых, хто лезе ў дзяржаўную кішэню, калі гавораць аб эканоміцы, і тых, хто пазбаўляе жыцця і здзекуецца з чалавека", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Дзяржаўны кантроль за эканамічнымі працэсамі важны і аб'ектыўна неабходны. Аднак гэта работа павінна ў сваёй аснове мець папераджальны характар, а калі вінаваты - атрымлівай па поўнай!" - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што меры, якія прымаюцца міліцыяй, павінны заўсёды абапірацца на атрыманую дакладную інфармацыю аб парушэннях у гаспадарчай дзейнасці. "Пры гэтым на ўсіх стадыях разбору ў дзеяннях праваахоўнікаў не павінна быць абвінаваўчага ўхілу. Акцэнт павінен быць зроблены на канчатковы вынік гаспадарчай дзейнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс