Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Кст 2014

Лукашэнка: Саюзная дзяржава павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў

Лукашэнка: Саюзная дзяржава павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў

21 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму часта задаюць пытанне, што будзе з Саюзам Беларусі і Расіі ў сувязі з пачаткам работы Еўразійскага эканамічнага саюза. "Я адкрыта гавару: калі мы дасягнём такога ўзроўню супрацоўніцтва з Расіяй у нашым Еўразійскім саюзе, як у нас у рамках двухбаковага дагавора, тады нам няма неабходнасці трымаць дзве структуры. Але пакуль мы не маем ні палітычнага складніка, ні дыпламатычнага, ні ваеннага ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза - няхай гэта застанецца нейкім арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў", - сказаў беларускі лідар.

"Тым больш і адпачываць мы, напэўна, не маем намеру, мы і далей будзем рухацца, удасканальваючы і нарматыўна-прававую базу, і рухаючыся па напрамках, якія цікавыя для нашага народа і расіян", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён дадаў, што апошнім часам работы па напрамках, па якіх бакі павінны рухацца далей, менш не стала.

Лукашэнка: Саюзная дзяржава павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняўПрэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія ўступаюць у новы год як ніколі без вострых праблем у адносінах. "Мы можам працаваць, спакойна выбудоўваючы нашы адносіны па ўсіх напрамках, пачынаючы ад энергетыкі і завяршаючы пастаўкамі прадукцыі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта, напэўна, ужо вялікі крок і вялікае дасягненне".

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Дзмітрыю Мядзведзеву за ўсё, што зроблена апошнім часам для двухбаковых адносін і Беларусі ў прыватнасці. Ён таксама падзякаваў расійскаму віцэ-прэм'еру Аркадзю Дварковічу за тое, што ён зрабіў для двухбаковых адносін, каб урэгуляваць спрэчныя пытанні, якія былі. "Дай Бог, каб і далей так рухацца", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Лукашэнка: Саюзная дзяржава павінна застацца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняўДзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу пагадзіўся з тым, што Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі з'яўляецца асаблівым інтэграцыйным аб'яднаннем. Паводле яго слоў, нягледзячы на інтэграцыйныя поспехі па іншых напрамках, уключаючы Еўразійскі эканамічны саюз, узровень узаемадзеяння, шырыня пытанняў на тым напрамку пакуль не дацягваецца да ўзроўню Саюзнай дзяржавы. На думку Дзмітрыя Мядзведзева, гэта той арыенцір, на які варта звярнуць увагу іншым краінам, інтэграваным у Еўразійскі эканамічны саюз. Ён адзначыў, што цяпер няма звышскладаных пытанняў у двухбаковых адносінах. "Усе асноўныя пытанні мы закрылі. А тыя, якія перыядычна ўзнікаюць, - гэта абсалютна нармальная сітуацыя. І цяпер наша задача, як мне бачыцца, - нарасціць гандлёвае ўзаемадзеянне", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. Ён дадаў, што адкрываюцца дадатковыя магчымасці для прысутнасці беларускіх партнёраў на расійскім рынку, уключаючы пастаўкі прадуктаў харчавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі