Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Лют 2015

Лукашэнка: Рускім, беларусам і ўкраінцам трэба адзначыць 70-годдзе Перамогі ў міры і згодзе

Лукашэнка: Рускім, беларусам і ўкраінцам трэба адзначыць 70-годдзе Перамогі ў міры і згодзе

23 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Рускім, беларусам і ўкраінцам трэба адзначыць 70-годдзе Перамогі ў міры і згодзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наперадзе ў нас шэраг важнейшых задач, якія трэба вырашаць у няпростай эканамічнай сітуацыі і складанай міжнароднай абстаноўцы. Як бы ні было гэта дорага, нам трэба разам: рускім, беларусам і ўкраінцам - у год 70-годдзя дастойна сустрэць гэту дату ў міры і згодзе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складуАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на самым высокім узроўні неабходна правесці юбілейныя мерапрыемствы і ўнутры краіны. "Паказаць усяму свету, што Вялікая Перамога - гэта наш нацыянальны здабытак. І вынікі Другой сусветнай, Вялікай Айчыннай вайны не могуць быць не тое што фальсіфікаваны, а рэвізаваны. Мы не можам каму б там ні было дазволіць прыменшыць значэнне гэтай перамогі, перагледзець уклад беларускага народа ў разгром фашызму", - сказаў Прэзідэнт.

На цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу"У год 70-годдзя Вялікай Перамогі на нас ускладаецца асаблівая адказнасць за забеспячэнне нацыянальнай бяспекі краіны ва ўсіх яе сферах", - дадаў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што важнейшым мерапрыемствам аператыўнай падрыхтоўкі Узброеных Сіл стане вучэнне "Шчыт Саюза - 2015", якое пройдзе ў Расійскай Федэрацыі, на тэрыторыі асноўнага ваеннага саюзніка. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта вучэнне павінна прадэманстраваць усяму свету гатоўнасць і здольнасць сумеснымі намаганнямі надзейна забяспечыць мір і бяспеку Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі