У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Май 2016

Лукашэнка: Роўныя эканамічныя ўмовы ў ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе да гэтага часу не створаны

Лукашэнка: Роўныя эканамічныя ўмовы ў ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе да гэтага часу не створаны

31 мая, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Роўныя эканамічныя ўмовы ў ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе да гэтага часу не створаны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Роўныя эканамічныя ўмовы для дзяржаў - удзельніц ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе да гэтага часу не створаны. Больш таго, пасля падпісання дагавора аб ЕАЭС унутраны гандлёвы абарот саюза толькі падае. У 2012 і 2013 гадах ён быў на ўзроўні $65 млрд, у 2015 годзе - усяго $45 млрд. Відаць, не ўсе пазіцыі дагавора адпавядаюць сучаснай сітуацыі ў эканоміцы і нашым чаканням", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Трэба пазбавіцца ад унутраных выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Як бы наша аб'яднанне ні эвалюцыяніравала (спачатку Мытны саюз, затым Адзіная эканамічная прастора і, нарэшце, Еўразійскі эканамічны саюз), колькасць гэтых выключэнняў і абмежаванняў не змянілася. Так і засталася на ўзроўні шасці соцень", - канстатаваў Прэзідэнт Беларусі.

Лукашэнка: Роўныя эканамічныя ўмовы ў ЕАЭС і безбар'ернае асяроддзе да гэтага часу не створаныПакуль нерэалізаванай застаецца ініцыятыва аб выпрацоўцы механізма функцыянавання ЕАЭС ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў - членаў аднабаковых мер абароны рынку адносна трэціх краін.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў верасні мінулага года на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прыняты Асноўныя напрамкі прамысловага супрацоўніцтва. Бакі вызначыліся з параметрамі ўзгодненых мер па падтрымцы нацыянальных вытворцаў, намецілі арыенціры ўзаемадзеяння ў развіцці экспарту прамысловай прадукцыі. "Цяпер неабходна актыўна пачаць практычную рэалізацыю пастаўленых намі ж задач", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, у ЕАЭС зроблены першыя крокі па інтэграцыі ў энергетычнай сферы. Выпрацавана і зацверджана канцэпцыя фарміравання агульнага рынку электраэнергіі. На цяперашнім пасяджэнні ў Астане бакі разгледзелі такія ж планы па газе, нафце і нафтапрадуктах. "Але ад канцэпцый да іх ажыццяўлення шлях часам бывае вельмі доўгі. І прычына таго - мы самі. Таму Еўразійскай эканамічнай камісіі неабходна ўзмацніць работу ў гэтым напрамку і прыняць вычарпальныя меры для рэалізацыі гэтых праектаў", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Разам з гэтым, прадоўжыў беларускі лідар, даўно абмяркоўваецца пытанне аб стварэнні адзінага рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. "Аднак і тут далей за размовы справа не пайшла", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс