У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2015

Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка ў дыялогу з ЕС прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка, якая намецілася апошнім часам у дыялогу з ЕС, прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрага замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны ўзняць іх на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам абодвух бакоў", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка ў дыялогу з ЕС прывядзе да поўнай нармалізацыі адносінАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з-за геаграфічнага месцазнаходжання і аб'ектыўных прычын адносінам з Еўрапейскім саюзам надае асаблівае значэнне. "Сітуацыя ў рэгіёне, агульныя выклікі і пагрозы патрабуюць цесных кантактаў і пошуку сумесных рашэнняў, - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. На яго думку, перспектыўнымі могуць стаць сумесныя інфраструктурныя праекты ў сферы транспарту, энергетыкі, іншых сфер эканомікі, а таксама ў развіцці дагаворна-прававой базы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс