У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Крс 2017

Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

21 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцта Беларусі і Кітая. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас радуе, што на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства выведзены адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Аб асноўных нашых праектах сёння ўжо сказана нямала. Разам з пашырэннем двухбаковага супрацоўніцтва практычна па ўсіх напрамках мы аказваем адзін аднаму падтрымку на міжнароднай арэне. У нас вельмі добрыя адносіны з Кітаем і яго кіраўніцтвам", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, чарговы візіт на вышэйшым узроўні дасць новы імпульс і штуршок развіццю адносін не толькі па дыпламатычных і палітычных напрамках, але і па эканамічнай лініі.

Як паведамлялася, візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай плануецца ў маі. Акрамя ўдзелу кіраўніка дзяржавы ў міжнародным форуме "Адзін пояс - адзін шлях" запланавана двухбаковая сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс