Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2018

Лукашэнка разам з эканамічнай падкрэслівае і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі

Лукашэнка разам з эканамічнай падкрэслівае і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі

3 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з эканамічнай падкрэслівае і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сельскагаспадарчая вытворчасць ужо даўно выйшла за рамкі яе разгляду выключна як часткі эканомікі. Харчаванне - гэта палітыка, і ўнутраная, і знешняя. Таму стаўка на развіты аграрны сектар як на адзін з прыярытэтаў развіцця краіны яшчэ на зары нашай незалежнасці была правільнай. Цяпер ужо ніхто з гэтым не спрачаецца. Ад стану спраў у аграпрамысловым комплексе шмат у чым залежаць дабрабыт і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь паўнацэнна забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, што з'яўляецца важнейшым фактарам незалежнасці.

"Уявіце, калі б у нас не было прадуктаў харчавання і адзення - самых неабходных для народа, якая была б у нас незалежнасць, і дзе мы сёння былі б", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што цяпер па вытворчасці і спажыванні большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь істотна перасягае іншыя краіны СНД. Валютная выручка ад рэалізацыі айчынных прадуктаў харчавання за 2017 год склала амаль $5 млрд. "Аднак задача па дасягненні паказчыка $7 млрд не знята", - звярнуў увагу беларускі лідар.

У мінулым годзе атрыманы добры ўраджай збожжа, рапсу, цукровых буракоў. Сфарміравана нядрэнная сыравінная база. У цэлым за 2017 год дасягнуты прырост у параўнанні з папярэднім па асноўных паказчыках вытворчасці і экспарту сельгаспрадукцыі. "Але сёння размову трэба весці не аб поспехах аграрыяў, а аб існуючых праблемных пытаннях, вырашэнне якіх дазволіць выйсці на больш высокія рубяжы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэспубліканскі семінар-нарада з'яўляецца лагічным прадаўжэннем практыкі сістэмнага і аб'ектыўнага аналізу работы канкрэтных галін эканомікі ў мэтах павышэння іх эфектыўнасці ў сучасных умовах і павелічэння іх укладу ў сукупны нацыянальны даход.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі