У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Сак 2020

Лукашэнка растлумачыў, чаму ў краіне і школах не ўводзяць каранцін з-за каранавіруса

Лукашэнка растлумачыў, чаму ў краіне і школах не ўводзяць каранцін з-за каранавіруса
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі, растлумачыў, чаму ў краіне і школах не ўводзяць каранцін з-за каранавіруса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усіх, хто едзе з-за мяжы, мы бяром на кантроль. Самае малое падазрэнне, кашляе ці чхае - мы адразу ж тэсціруем. Калі раптам лабараторна пацверджана, мы адразу ўсе кантакты пачынаем знаходзіць і ізаляваць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - І я прааналізаваў усе гэтыя факты: там, дзе мы, перастрахаваўшыся, пачалі збіраць людзей і каранцініць, ні адзін не быў хворы. Усе аказаліся здаровыя. І вось таму кітайцы нам гавораць: не трэба залішне каранцініць, таму што гэта вынікаў не дае. І наш вопыт пацвярджае: за трыма тысячамі чалавек наглядалі - тры тысячы здаровыя". Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі не будуць спрашчаць падыходы да барацьбы з каранавірусам.

Прэзідэнт успомніў пра першы выяўлены выпадак каранавіруса ў Беларусі - інфекцыю выявілі ў іранскага студэнта з БНТУ. У хуткім часе прынялі рашэнне ўвесці каранцін ва ўстанове, нягледзячы на тое, што ў маладога чалавека на той момант прыкмет каранавіруса яшчэ не было. "Калі нехта пачынае панікаваць, пачынаюць прымаць незразумелыя меры", - пракаменціраваў сітуацыю кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што задача Міністэрства аховы здароўя ў першую чаргу - у лячэнні людзей. "Глядзіце за людзьмі. А тых, хто будзе закрываць-адкрываць, у нас хапае", - дадаў ён.

Прэзідэнт таксама выступіў супраць каранціну ў школах і пераносу канікулаў. "Калі бацькі баяцца - не адпраўляйце дзяцей у школу, мы не забараняем", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. На яго думку, калі ў школах аб'явіць канікулы, гэта толькі абвострыць абстаноўку, паколькі дзеці, якія могуць пераносіць каранавірус, іх імунітэт спраўляецца з інфекцыяй, паедуць да бабуль. А пажылыя людзі, наадварот, знаходзяцца ў групе рызыкі. "Мы ж загубім старых людзей! Таму не трэба нічога рабіць. Устаноўлена з 30 сакавіка канікулы - будуць з 30-га. У нас што, у школах праблемы? Няма праблем. А калі мы яшчэ навучым дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, тэхнічак своечасова мыць рукі і дэзынфіцыравацца, маску надзяваць, наогул будзе добра. Грамадства пачало ўжо да гэтага прывыкаць. Навошта мы робім непатрэбныя дзеянні там, дзе ў іх няма неабходнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Няма неабходнасці і ў закрыцці граніц, перакананы Аляксандр Лукашэнка. А вось кантроль на іх слабець не павінен, падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс