У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Лют 2017

Лукашэнка расказаў, што паглядзець турысту ў Беларусі за 5 дзён

Лукашэнка расказаў, што паглядзець турысту ў Беларусі за 5 дзён

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ расказаў, што можна паглядзець у Беларусі турыстам, якія прыедуць пасля запуску пяцідзённага бязвізавага рэжыму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што трэба турысту? Каб ён прыехаў і ўбачыў нешта для сябе новае, і ў Беларусі гэта магчыма, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Нам ёсць чым ганарыцца".

"Вось кажуць: а што гэта за краіна - Беларусь? Прыедуць і ўбачаць. На чэмпіянаце свету па хакеі ў нас пабывалі тысячы людзей, паехалі з добрым настроем і ўражаннямі. Справа ж нават не столькі ў аб'ектах, краіна - гэта, перш за ўсё, людзі", - адзначыў Прэзідэнт. Ён сказаў, што самі беларусы могуць назваць тысячу месц у краіне, якія трэба ўбачыць.

На думку кіраўніка дзяржавы, турысту варта пабываць у Брэсцкай крэпасці, Белавежскай пушчы, Бярэзінскім біясферным запаведніку, на Нарачы, Прыпяці, убачыць Мірскі замак і іншыя выдатныя мясціны. У Беларусі беражліва захавалі прыроду, хоць такое стаўленне да яе сустракаецца не ва ўсіх краінах, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Цікава турыстам і наведванне беларускай сталіцы. "Вось гэта мы гатовы паказаць усяму свету. А самае галоўнае, што ёсць такая краіна - Беларусь, і яна адкрытая, мы не закрываемся ні ад каго", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб тэрмінах бязвізавага рэжыму, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што, магчыма, пяці дзён мала: "Можа, мы нешта недапрацавалі... Але гэта якраз нешта беларускае: зрабіць спачатку акуратна, паўкроку".

Прэзідэнт таксама заявіў, што Расія была ў курсе прымаемага ўказа па бязвізавым рэжыме. "Іх спасылка на тое, што Лукашэнка аб'явіў рэжым без віз, а нам гэта нявыгадна і мы аб гэтым не ведалі, - гэта хлусня. Не верце ў гэта ніколі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што да абароны граніцы ў яго асаблівае стаўленне. "Тое, як мы ставімся да граніцы і служым на ёй, забяспечваем бяспеку Расіі, - у самой Расіі складана знайсці такія месцы, - заўважыў беларускі лідар. - Вам трэба вучыцца яшчэ, і вы гэта робіце - вучыцеся ў нас, як трэба ахоўваць дзяржаўную граніцу".

Аляксандр Лукашэнка лічыць няправільнай перадачу расійскіх пагранвойскаў Федэральнай службе бяспекі. "Зыходзячы з таго, што абарона граніц у Расіі - адна з важнейшых задач, не трэба было пагранвойскі перадаваць ФСБ - гэта не іх функцыя, і яны з гэтым не справяцца, - лічыць беларускі лідар. - У такой гіганцкай краіне, як Расія, пагранвойскі павінны быць асобнай службай, дзе працуюць і кіруюць прафесіяналы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі